Кастрычніцкая рэвалюцыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 30:
== Рэвалюцыя ==
[[Файл:Stormningen av vinterpalatset.jpg|міні|281x281пкс|Штурм Зімняга палаца]]
25 кастрычніка ([[7 лістапада]]) 1917 ў [[Петраград]]зе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне.Атрады рабочай чырвонай гвардыі і матросаў Балтыйскага флоту, пад кіраўніцтвам [[Петраградскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт|ВРК]], зводзілі разведзеныя [[Аляксандр Фёдаравіч Керанскі|Керанскім]] масты, раззброівалі выстаўленыя урадам каравулы, бралі пад свой кантроль вакзалы, электрастанцыю, тэлефонную станцыю, тэлеграф і стратэгічна важныя кропкі Петраграда. Неўзабаве наступствы ўсяго гэтага адчуў [[Зімовы палац]], у якім сядзелі чальцы Часовага ўрада на чале з Керанскім. Спроба народнага [[Сацыяліст|сацыяліста]] [[Уладзімір Бенедзіктавіч Станкевіч|У. Б. Станкевіча]], які камандаваў атрадам юнкераў, адбіць тэлефонную станцыю скончылася няўдала.На шляхах да Петраграда бальшавікі выставілі вайсковыя заслоны. Насустрач выкліканым урадам часткам былі пасланы агітатары, калі не ўдавалася ўтрымаць іх словамі, то ў ход пускалася зброя. Раніцай 25 кастрычніка пад кантролем Часовага ўрада застаўся толькі Зімовы палац.
 
У 10 гадзін раніцы 25 кастрычніка Ваенна-рэвалюцыйны камітэт выпусціў заклік «Да грамадзянаў Расеі!», дзе абвяшчаў іх пра звяржэнне Часовага ўрада.