Сібо: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: перанёс 4 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q1044876 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
Сібо лічаць сябе нашчадкамі старажытнага народа [[сяньбі]], які старажытныя [[кітайцы]] адносілі да сваякоў [[гуны|гунаў]]. Па [[мова|мове]] і [[культура|культуры]] сібо найбольш блізкія да [[маньчжуры|маньчжураў]], таму большасць даследчыкаў лічыць, што яны маюць адзінае паходжанне. Сібо ўзгадваюцца сярод народаў, што ў [[XII стагоддзе|XII]] ст. плацілі даніну [[манголы|манголам]], займаліся [[паляванне]]м і [[рыбалоўства]]м. Згодна адной з версій, ад наймення племені сібо паходзіць назва [[Сібір]]ы.
 
У [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. сібо трапілі ў залежнасць ад маньчжураў і былі вымушаны змяніць качавы лад жыцця на [[аселы лад жыцця|аселы]]. Пасля заснавання імперыі [[дынастыя Цын|Цын]] маньчжуры выкарыстоўвалі іх ў якасці салдат. Было створана асобнае ганаровае ваеннае аб'яднанне сібо — ''гуса''.
 
У канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. некалькі соцень сібо былі пераселены ў нядаўна заваяваную [[уйгуры|ўйгурскую]] дзяржаву. Для пашырэння ворных земляў яны вырылі каля 200 км [[ірыгацыя|ірыгацыйных]] [[Канал, гідраграфія|каналаў]]. Ваенныя каланісты несупынна падтрымлівалі цынскія ўлады ў барацьбе з мясцовым насельніцтвам. У [[1884]] г. было ўведзена цывільнае кіраўніцтва правінцыяй, аднак заходнія сібо захавалі аўтаномію. У [[1954]] г. быў арганізаваны Чапчальскі аўтаномны павет сібо.