Калмыкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rartat (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
У 1800 г. [[Павел I, імператар расійскі|Павел I]] узнавіў Калмыцкае ханства на чале намесніка, але ў 1803 г. яно зноў было скасавана [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандрам I]]. Калмыцкія качэўі былі далучаны да Астраханскай губерніі. Калмыкі працягвалі службу ў рускай арміі. У 1812 г. прымалі ўдзел у парадзе пераможцаў у [[Парыж|Парыжы]]. З друг. пал. XIX ст. частка калмыкаў спыніла качавы лад жыцця, наймалася на працу на нафтапромыслы ці займалася ловам рыбы, садаўніцтвам і агародніцтвам. У 1892 г. было адменена [[прыгоннае права]].
 
Летам 1917 г. Часовы ўрад вылучыў у складзе Астраханскай губерніі Стэпавую вобласць калмыцкага народа з цэнтрам у [[Горад Эліста|Элісце]] (раней стаўка ханаў знаходзілася каля [[Горад Самара|Самары]]). Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] многія калмыкі далучыліся да белага руху і пазней пакінулі [[Расія|Расію]]. Іншыя змагаліся на баку [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза |бальшавікоў]]. У 1920 г. была створаная Калмыцкая аўтаномная вобласць, ператвораная ў 1935 г. у Калмыцкую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (КАССР). У 1930-ых гг. у выніку [[Калектывізацыя|калектывізацыі]] калмыкі былі вымушаныя пачаць весці [[аселы вобразлад жыцця]]. Да 1937 г. былі зачынены ўсе будысцкія храмы. Праводзілася палітыка русіфікацыі. У 1943 - 1957 гг. КАССР была ліквідавана. Большасць калмыкаў падвергліся дэпартацыі ў [[Сярэдняя Азія|Сярэднюю Азію]], пад час якой загінула каля трэці народа. Пасля ўзнаўлення КАССР палітыка русіфікацыі працягвалася.
 
У 1990 г. Вярхоўны Савет КАССР прыняў дэкларацыю аб суверынетэце. У 1992 г. была абвешчана [[Калмыкія|Рэспубліка Калмыкія]] у складзе [[Расія|Расійскай Федэрацыі]].