Надзея Аляксандраўна Абрамава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Скончыла [[Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут|Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны]] ([[1935]] г.) і [[Мінскі медыцынскі інстытут|Мінскі медыцынскі]] ([[1940]] г.) інстытуты. Падчас акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. З кастрычніка [[1942]] г. узначальвала дзіцячы сектар [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]], з чэрвеня [[1943]] г. — службу юначак [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі]]. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопіса «[[Жыве Беларусь!]]». Уваходзіла ў [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускую цэнтральную раду]]. Удзельніца [[Другі Усебеларускі кангрэс|2-га Усебеларускага кангрэса]] ([[1944]] г., [[Мінск]]). Падчас вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй летам [[1944]] г. эмігравала ў Германію, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў ([[Горад Опава|Опава]], [[Чэхія]]). Выдавала бюлетэнь «[[Вучэбны лісток]]». [[15 верасня]] [[1944]] г. кааптавана ў склад [[БЦР]] у [[Берлін]]е.
 
Пасля вайны некаторы час канспіравалася (хавалася ў манастыры), пазней працавала ў [[Інстытут вывучэння СССР|Інстытуце вывучэння СССР]] ([[Мюнхен]]), займалася пытаннямі рэлігіі і атэізму. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадскім жыцці на эміграцыі не брала, хоць і лічылася членам БЦР і выбіралася дэлегаткай на пленумы. Успамінаў пра сваю дзейнасць не пакінула.
Радок 11:
 
{{DEFAULTSORT:Абрамава Н}}
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДМУ]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Германіі]]
[[Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі]]