Дом друку (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 4 categories using HotCat
Радок 7:
[[6 мая]] [[1931]] г. Белпаліграфаб'яднанне заключыла дагавор з Мінскай гарадской будаўнічай канторай на будаўніцтва Дома друку, па ўмовах якога тэрмін завяршэння будаўнічых работ вызначаўся не пазней як [[1 мая]] [[1932]] г.
 
Адпаведна з пастановай урада, пуск у эксплуатацыю Дома друку прызначаўся на IV квартал [[1932]] г. і будаўніцтва было аднесена да ўдарных. Аднак будаўнічыя работы па розных прычынах (недахоп будаўнічых матэрыялаў, цякучасць рабочых кадраў) зацягваліся. Ужо ў ходзе будаўніцтва ў праект былі ўнесены карэктывы. Было вырашана адмовіцца ад узвядзення трэцяга [[паверх]]а, і, такім чынам, вытворчы корпус складаўся з [[цокаль]]нага, першага і другога паверхаў. Акрамя таго, калі ра нейраней па праекце ў дваровай частцы другі паверх быў карацейшы ў параўнанні з першым, цяпер было вырашана пабудаваць аднолькава з першым.
 
Выдавецкі корпус быў здадзены [[20 студзеня]] [[1934]] г. Ступень гатоўнасці вытворчага корпуса на [[1 студзеня]] [[1934]] г. складала 38 %. Завершана будаўніцтва Дома друку ў [[1935]] г.