Атава (народ): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
'''Атава''', або '''адава''' (саманазва: ''Odaawaa'', літаральна "гандляры") — [[Алганкіны|алганкінскі]] народ, карэнныя жыхары [[Канада|Канады]] і [[ЗША]]. Агульная колькасць (2016 г.) - 72 900 чал.<ref>[https://joshuaproject.net/people_groups/18983 Ottawa]</ref>
 
== Гісторыя ==
Атава паходзяць ад групы [[алганкіны|алганкінаў]], якая ў 1 або ў пачатку 2 тысячагоддзяў н. э. мігрыравала з [[рака Святога Лаўрэнція|ракі Святога Лаўрэнція]] да [[Вялікія азёры|Вялікіх азёр]]. Галоўны цэнтр народа доўгі час месціўся на [[Востраў Макінак|востраве Макінак]]. Разам з [[аджыбвэ]] і [[патаватомі]] складалі канфедэрацыю [[Рада трох агнёў]].
 
З [[1615]] г. пачаліся кантакты з [[Францыя|французам]]і. Атава моцна пацярпелі ад [[эпідэмія|эпідэмій]], якія ахапілі тубыльцаў Вялікіх азёр пасля сутыкнення з еўрапейцамі, а таксама падчас войн с суседдзямі — іншымі алганкінамі і [[іракезы|іракезамі]]. Але ў выніку саюзных адносінаў з французскімі каланістамі яны нават здолелі пашырыць свае тэрыторыі. У пачатку [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. атава насялялі землі ад паўночнага берага в[[озера Мічыган]] да паўночнага захаду [[Штат Агая|Агая]].
 
У [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайне]] выступілі ў якасці саюзнікаў Францыі. Асаблівую вядомасць набыў правадыр Пантыяк, які рабіў смелыя вылазкі супраць [[Вялікабрытанія|брытанскіх]] крэпасцяў і паселішчаў каланістаў. У [[1763]] г., калі Францыя пацярпела паражэнне, Пантыяк працягваў змаганне і імкнуўся аб'яднаць вакол сябе іншыя плямёны. Яго барацьбу спыніла толькі смерць у [[1769]] г.
 
Падчас [[Вайна за незалежнасць ЗША|вайны за незалежнасць ЗША]] атава падтрымалі Вялікабрытанію супраць [[ЗША|амерыканскіх]] паўстанцаў. Правадыр Эгушава заключыў саюз з суседзямі і працягваў вайну супраць амерыканцаў да [[en:Treaty of Greenville|мірнага дагавора ў Грынвелі]], заключанага [[3 жніўня]] [[1795]] г. Атава былі пазбаўлены тэрыторый на паўднёвым усходзе ад возера Мічыган, аднак захавалі большасць сваіх зямель. У [[1807]] г. і [[1817]] г. атава былі вымушаны заключыць дадатковыя дагаворы і ўсёткі страцілі значныя землі. У [[1831]] г. атава, што жылі на ўсход ад [[Рака Місісіпі|Місісіпі]] былі пераселены ў [[штат Канзас|Канзас]] і [[штат Аклахома|Аклахому]].
 
У наш час на тэрыторыі ЗША дзейнічаюць 4 аўтаномныя рэзервацыі атава, урады і Канстытуцыі якіх прызнаны федэральным урадам ЗША, а таксама 2 аб'яднанні, пазбаўленыя самакіравання, але прызнаныя ўрадам, і 7 аб'яднанняў са статусам непрызнаных. На тэрыторыі [[Канада|Канады]] 5 аўтаномных рэзервацый і 14 больш дробных аўтаномных абшчын атава.
 
== Мова ==