Якуб Лапатка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Спецыяльнасць перакладчыка атрымаў на іспанскім факультэце [[Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў|Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў]]. Дваццаць гадоў працаваў настаўнікам у наваполацкай сярэдняй школе № 5, дзе стварыў вучнёўскі гурток перакладчыкаў на беларускую мову. Склаў першы іспанска-беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў. Настаўнік вышэйшай катэгорыі.
 
У [[1993]] годзе па запрашэнні Саюзу перакладчыкаў Фінляндыі быў на стажыроўцы ў [[Хельсінкі]]. Скончыў пяцісеместравы курс [[фінская мова|фінскай мовы]] і дыялекталогіі ў [[Хельсінкскі ўніверсітэт|Хельсінкскім універсітэце]], куды, пасля адпаведных экзаменаў, быў прыняты адразу на апошні, пяты курс.
 
Некалькі гадоў працаваў у Хельсінкскім універсітэце, выкладаў [[беларуская мова|беларускую мову]] на факультэце славістыкі. Працаваў у бюро перакладчыкаў. Неаднаразова атрымліваў стыпендыі для перакладу фінскай літаратуры на беларускую. Усяго выдаў шэсць кніг перакладаў на беларускай мове і некалькі на рускай.