Шлях пахаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новы перакладам
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14:
Увесь гадавы збор араматычных смолаў насельніцтва было абавязана прыносіць у храмы Шабвы, і нікому не дазвалялася вывозіць за межы краіны нават адзін кавалачак смалы. Але спроб парушыць гэтае абмежаванне, верагодна, было шмат. Напрыклад, індыйскія гандляры імкнуліся скупляць смолы на месцы іх збору. Калі гэтыя парушэнні станавіліся вядомымі, то караліся смерцю тыя, хто прадаваў смалу. Кажуць, што толькі пасля таго, як святар забіраў дзясятую частку араматычнай смалы «для бога», гэта значыць на карысць дзяржавы, цар дазваляў свабодны гандаль гэтым таварам. Толькі тады гандляры маглі пакупаць і прадаваць свяшчэнны тавар<ref name="Shabwa"/>.
 
З Шабвы караваны ў тры тысячы вярблюдаў, часта расцягнуўшыся на трыццаць кіламетраў, адпраўляліся раз ці два ў год, у хуткім часе пасля заканчэння дажджэй. Іх шлях ляжаў праз семдзесят населеных пунктаў, у тым ліку праз {{нп3|Горад Марыб|Марыб|ru|Мариб}}, {{нп3|Неджд||ru|Неджд}}, [[Горад Мекка|Мекку]], [[Горад Джыда|Джыду]], [[Горад Медзіна|Ясрыб]] (так у тыя часы называлі Медзіну), [[Петра|Петру]] і іншыя, у {{нп3|[[Горад Газа|Газа|ru|Газу}}]] да [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]]. Такі пераход працягваўся не меньш за семдзесят дзён. У крамах міжземнаморскіх гарадоў, такіх, як [[Горад Александрыя|Александрыя]], работнікаў у канцы дня распраналі і абшуквалі, каб яны не вынеслі нават кавалачка смалы. З мэтай захаваць у таямніцы шлях да сховішчаў, перад варотамі гандлёвых кантораў работнікам завязвалі вочы ці апраналі на галаву густую сетку, пагэтаму мала каму быў вядомы шлях да скарбаў<ref name="Shabwa"/>.
 
З цягам часу гандаль араматычнымі рэчывамі прыйшоў у заняпад, бляск паўднёвааравійскіх гарадоў пацьмянеў. І толькі нешматлікія караваны працягвалі хадзіць па старым шляхам, пракладзеным задоўга да адкрыцця араматычных рэчываў, перавозячы неабходную для жыцця соль.