Дзяржава Бірма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
 
Радок 34:
== Перадумовы ==
 
У пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] [[Японская імперыя]] уварвалася ў Брытанскую Бірму, галоўным чынам дзеля атрымання сыравіны (у тым ліку нафты з палёў каля [[Енанджаун]]а, а апроч таго мінеральная сыравіна і буйныя пастаўкі рысу), а таксама для таго каб перакрыць [[Бірманская дарога|бірманскую дарогу]], якая была асноўным шляхам пастаўкі падмацаванняў і рыштунку [[Гаміньдан|Кітайскім Нацыянальным]] сілам [[Чан Кайшы]], якія ваявалі з Японіяй у ходзечасе [[Япона-кітайская вайна, 1937—1945|япона-кітайскай вайны]].
 
[[15-я армія, Японія|Японская пятнаццатая армія]] пад правадырствам генерал-лейтэнанта [[Седэра Ііда|Ііды Седэра]] хутка заняла Бірму ў студзені-маі [[1942]] года. Японцы таксама спрыялі фармаванню [[Нацыянальная армія Бірмы|Бірманскай Арміі Незалежнасці]] ({{lang-en|Burma Independence Army, BIA}}), якая дапамагала Японіі ў гэтым уварванні. BIA сфармавала часовы ўрад у некаторых абласцях краіны вясной 1942 года, аднак у яе былі нязгоды з японскім кіраўніцтвам з нагоды будучыні Бірмы. Нягледзячы на тое, што палкоўнік [[Судзукі Хэйдзі]] заклікаў BIA сфармаваць часовы ўрад, японскае вайсковае камандаванне ніколі фармальна не давала на гэта сваёй згоды, а японскі ўрад абмяжоўваўся туманнымі абяцаннямі незалежнасці пасля сканчэння вайны. Аднак [[1 жніўня]] 1942 года ў Рангуне была сфармавана Бірманская Выканаўчая Адміністрацыя ({{lang-en|Burmese Executive Administration}}) дзеля стварэння грамадзянскай адміністрацыі для працы над штодзённымі адміністрацыйнымі пытаннямі, падначаленай Японскаму [[вайсковае камандаванне|вайсковаму камандаванню]]. Кіраўніком часовай адміністрацыі быў доктар [[Ба Мо]], вядомы адвакат і палітычны зняволены ў брытанскія часы.