Петрапаўлаўск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
 
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 78:
|}}
</div>
 
== Гісторыя ==
Будаванне ваенных ліній стала апорнай базай каланізацыі казахскіх земляў. Лінія складалася з трох частак: з паўднёва-заходняга боку ад рэдута Сібірскага да Омскай крэпасці, працягласцю 553 вярсты (Горкая лінія), ад крэпасці Омскай па правым беразе Іртыша да рэдута Малfнарымска агульнай працягласцю 1684 вярсты (Іртышская лінія); ад крэпасці Усць-Каменагорскай па заходнім схіле Алтайскіх гор паміж калыванскімі горнымі заводамі ў кірунку да крэпасці Кавалёвай (Калыванская лінія) працягласцю 723 вярсты.
 
=== Крэпасць Св. Пятра ===
 
У [[1752]] годзе ў валадаранне [[Лізавета Пятроўна|Лізаветы Пятроўны]] [[Урадаўнічы сенат|Сенат]] з мэтай умацавання паўднёвых меж Расійскай імперыі, прызнаў патрэбным тэрмінова пачаць будаванне новай Ішымскай лініі. Указам Сената ад 25 лютага 1752 года, генералу [[Хрысціян Хрысціянавіч Кіндэрман|Кіндэрману]] загадвалася пабудаваць лінію ўмацаванняў ад Омскай крэпасці на Іртышы да ўрочышча Звярыная Галава на Таболе. У тым жа годзе на поўдні Сібіры пачалося будаванне Нова-Ішымскай абарончай лініі. Яна пралягла на 50—200 вёрстаў паўднёвей ужо наяўнай [[Стара-Ішымская абарончая лінія|Ішымскай абарончай лініі]]. Адной з крэпасцяў лініі была [[крэпасць Святога Пятра]] на [[Ішым]]е.
 
У чэрвені 1752 года да ўрочышча на рацэ [[рака Ішым|Ішым]] рушыла экспедыцыя, што складалася з драгунаў Луцкага палка, пешых салдатаў Нотебургского палка і батальёна Валагоцкага драгунскага палка. Амаль 2 тысячы людзей. У невялікага бору, змесцаванага супраць поймавага возера Бабашэва, драгуны пераправіліся на правы бераг Ішыма. Два крутыя яры, якія абмяжоўвалі будаўнічую пляцоўку, выходзілі да Ішыма і разам з абрывістым берагам шырокай (да 47 м) рэкі стваралі натуральную перашкоду непрыяцелю. Экспедыцыі мела быць у кароткі тэрмін пабудаваць буйнае ўмацаванне — [[крэпасць Св. Пятра]] і два малых — крэпасці Паўдзённую і Лебядзіную, а паміж імі 8 рэдутаў. Улічваючы хуткі наступ халадоў, вырашылі ўмацаванні будаваць драўляныя.
 
[[Крэпасць Св. Пятра|Крэпасць]] на Ішыму мела форму правільнага шасцівугольніка плошчай каля 2 гектараў. Па вуглах яго на роўнай адлегласці месцаваліся бастыёны, злучаныя паміж сабой курцінамі. Бастыёны выходзячыя да ракі называліся Нагорны і Ішымскі. Агульная даўжыня прыгоннай агароджы складала больш 1,3 км. У бастыёнах месціліся гарматы, усярэдзіне крэпасці — жаўнерні, стайні, афіцэрскія хаты, гарнізонная царква, парахавы склеп і інш. памяшканні. Цяжкія працы мардавалі салдатаў і казакоў, таксама дрэннае сілкаванне і раннія халады. Людзі хварэлі, многія паміралі, пачасціліся ўцёкі.
Напачатку кастрычніка выпаў снег і працы былі спынены. Ва ўмацаванні засталіся апроч афіцэраў 50 [[Драгуны|драгун]] і 40 [[салдат]]. У цяжкіх зімовых умовах невялікі гарнізон забяспечваў сталае назіранне за стэпам, сачыў, ці не падаюцца сігналы бедства з блізкіх рэдутаў. З Расіяй крэпасць злучаў ланцужок паштовых станцый. Увесну [[1753]] г. будаванне аднавілася.
 
Плошча крэпасці хутка апынулася забудаванай да мяжы, і некаторыя памяшканні сталі будавацца за сценамі крэпасці. Так, пасля ўтварыўся Верхні фарштат — на гары, а ў Падгор'е — Ніжні фарштат. [[Фарштат]] — гэта такое селішча, дзе галоўную ролю гуляюць крэпасць і ваенная. У Ніжнім фарштаце змесцаваліся казачая станіца, шпіталь і слясарня. З мэтай бяспекі прадмесце было абгароджана агароджай. Заезд і выезд з яго ахоўваўся адмысловымі каравуламі.
 
Як і іншыя ўмацаваныя пункты ў Сібіры, крэпасць св. Петра ўзмацнялася ў вайсковым дачыненні: павялічваўся гарнізон, драўляныя сцены і бастыёны замянялі землянымі. Перабудаваны жаўнерні, збудаваны «посольный дом» для прыёму прадстаўнікоў Каанда. Па ўказанні Сената для прац выкарыстоўваліся калоднікі, сасланыя ў Сібір на катаргу (да 100—300). У 1772 годзе. пры крэпасці было ўжо два прадмесці: нагорная частка і падгор'е. Расло купецкае саслоўе, бо крэпасць рабілася буйным палітычным і эканамічным цэнтрам Прыішымья. Тут схадзіліся гандлёвыя шляхі з Расіі і Сярэдняй Азіі.
 
У 1782 годзе ў крэпасці Св. Пятра ў наяўнасці генерал-губернатара [[Уфімскае намесніцтва|Уфімскага]] і [[Сімбірскае намесніцтва|Сімбірскага]] намесніцтваў [[Іван Варфаламеевіч Якобі|І. В. Якобі]] адбылася ўрачыстае прыняцце прысягі на падданства рускаму ўраду султанам Сярэдняй Кіргіз-Кайсацкай арды [[Валі-хан]] — ён быў афіцыйна канфірмаваны ў ханы з боку Расійскай імперыі.
 
У снежні 1804 года Сенат, на падставе Найвышэйшага Указа ад 24 кастрычніка 1803 года<ref>«О полицейском управлении вообще: о губернаторах военных и гражданских, комендантах, полицмейстерах и городничих». Именной указ 24 октября 1803 г.</ref>, апублікаваў пералік гарадоў<ref>Указ от 10 декабря 1804 года «О расписании городов по управлению полицейскому» Указ 10 декабря 1804 г.</ref>, у якіх знаходзяцца крэпасці, дзе належыла ваярскімі людзьмі кіраваць камендантам крэпасцяў, а паліцыю над хатамі грамадзянскімі падаць грамадзянскаму ведамству, куды і ўвайшла крэпасць св. Пятра.
 
У 1807 годзе ўмацаванне пераназвана ў горад Петрапаўлаўск з далучэннем да [[Табольская губерня|Табольскай губерні]].
 
== Насельніцтва ==