Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Сюжэт ==
У [[1926]] годзе магічны заолаг і пісьменнік Ньют Скамандэр, які не ўяўляе жыццё без прыгод, займаецца класіфікацыяй фантастычных звяроў і істот. Цеснае супрацоўніцтва з магічнымі КамітэтКамітэтамі дазваляе Ньюту бесперашкодна падарожнічаць па свеце, і адна з такіх паездак прыводзіць яго ў [[Нью-Ёрк]]у. Ён прыбывае на сход пад назвай «Магічны Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі» (МАКАЗША), каб сустрэцца з важным чыноўнікам. Ньют узяў з сабой чарадзейны чамадан, які змяшчае ў сабе небяспечных магічных істот і іх натуральныя асяроддзі пражывання. Калі гэтыя істоты збягаюць з чамадана, амерыканскія чарадзейныя ўлады кідаюцца ў пагоню за Ньютам.
 
Таксама гэта пагражае адносінам паміж чараўнікамі і магламі ў Нью-Ёрку. Бо гэты горад і так не вельмі бяспечны з-за прысутнасці Філантрапічнага таварыства «Новы Салем» — радыкальнай арганізацыі, члены якой маюць намер знішчыць усіх чараўнікоў у свеце.