South Park: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выдаліць
ілюстрацыя
Радок 6:
Гісторыя шоу пачынаецца ў [[1993 ]] годзе, калі два студэнта Універсітэта Каларада, Паркер і Стоўн, стварылі кароткаметражны мультфільм «Ісус супраць Фросці» («Jesus vs. Frosty»). У гэтым даволі груба зробленым фільме ўдзельнічалі прататыпы будучых хлопчыкаў з «South Park».
 
Кіраўнікі «Fox» бачылі гэты фільм, і ў [[1995]] годзе Браян Грэден (Brian Graden) даручыў Паркеру і Стоўну стварыць другую кароткаметражку, для таго каб разаслаць яе сябрам у выглядзе каляднай відэа-паштоўкі. Мультфільм пад назвай «Дух каляд» або, іншая назва, «Ісус супраць Санты» («The Spirit of Christmas»; «Jesus vs. Santa») утрымоўваў сцэны рукапашнай дуэлі паміж Ісусам і Санта-Клаусам. (Пазней гэты відэафрагмент быў скарыстаны ў шоу, у эпізодзе «A Very Crappy Christmas».) Відэафрагмент хутка стаў хітом і атрымаў шырокае распаўсюджванне, у тым ліку праз [[Інтэрнэт]]. Гэта прывяло да абмеркавання ідэі аб стварэнні серыяла — спачатку з Fox, затым з Comedy Central, дзе [[13 жніўня]] [[19971995 ]] года і адбылася прэм'ера. (Варта зазначыць, што існуе і першапачатковы, які выйшаў толькі пазней на DVD варыянт пілотнай серыі з некаторымі адрозненнямі ад той што выйшла версіі.)
 
Правакацыйны, адкрыты і нават, часцяком, абразлівы характар [[шоу]] хутка прывёў да пратэстаў з боку шэрагу грамадскіх дзеячаў, і тавары з сімволікай шоу (асабліва [[футболка|футболкі]]) былі забароненыя ў некаторых [[школа]]х і іншых грамадскіх месцах.{{fact}} Гэтыя інцыдэнты моцна нагадвалі забароны на футболкі з малюнкам [[Сімпсан, Барт|Барта Сімпсана]] ў пачатку 1990-х, пасля таго як «[[Сімпсаны]]» былі абвінавачаныя ў распаўсюджванні падлеткавай злачыннасці. Comedy Central абараніў «South Park», паказаўшы на тое, што шоу мае тэлевізійны рэйтынг TV-MA (толькі для сталай аўдыторыі) і паказваецца толькі ў начныя гадзіны, калі дзеці, хутчэй за ўсё, не могуць яго глядзець.{{fact}}