Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Беларускае вольнае эканамічнае таварыства''' ''ў Віцебску''. Існавала ў снежні [[1825]]  — верасні [[1841]]  гг.
 
Таварыства створана памешчыкамі [[Віцебская губерня|Віцебскай]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]] губерняў з мэтай абагульняць вопыт і павышаць прадукцыйнасць прыгонніцкай працы ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін у аграрным сектары [[Эканоміка|эканомікі]], вывучаць дасягненні [[Сельская гаспадарка|сельскагаспадарчай]] навукі ў [[Расійская імперыя|Расіі]] і за мяжой і выкарыстоўваць іх ва ўмовах Беларусі. У яго склад акрамя памешчыкаў беларускіх губерняў уваходзіла некалькі членаў Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу разам з рускім эканамістам М.  С.  Мардінавым. Прэзідэнтам таварыства лічыўся генерал-губернатар Віцебскай, Магілёўскай і [[Смаленская губерня|Смаленскай]] губерні [[Мікалай Мікалаевіч Хаванскі|М.  М.  Хаванскі]]. У 1820-я г. ў набытым [[Маёнтак|маёнтку]] Залучоссе (каля [[Віцебск]]а) была арганізавана ўзорная гаспадарка. У [[1841]]  г. таварыства выдала ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] 1 нумар [[часопіс]]а «Летопись Белорусского общества сельского хозяйства», дзе змешчаны яго статут, артыкулы пра вінакурства на Беларусі, пра спробы безадвальнай апрацоўкі [[Глеба|глебы]] і [[плуг]] для гэтай мэты, парады па арашэнні лугоў[[луг]]оў, лячэнні і засцярозе жывёлы ад паморку і іншае.
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыклапедычны даведнік|адказны=Рэдкал.: [[Барыс Іванавіч Сачанка|Б. І. Сачанка]] і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=|старонак=800|isbn =985-11-0026-9|тыраж=5000}}
* ''Верабей, М. В.'' Беларускае вольнае эканамічнае таварыства / М.  В.  Верабей // {{Крыніцы/ЭГБ|1}}  — С. 351.
* ''Воробей, Н. В.'' О белорусском Вольном экономическом обществе: (Из истории экономической мысли в Белоруссии в первой половине XIX века) // Сборник научных работ Белорусского политехнического института. Вып. 68.  — Мн., 1958.
* Труды первого областного съезда сельских хозяев в гор. Двинске в 1903  г.  — Витебск, 1904.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918)]]