Кніга Выхад (Скарына): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11:
Кніга выдадзена на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]] ў беларускай рэдакцыі. Фармат выдання кнігі — у чвэрць аркуша, аб'ём — 76 аркушаў, якія сабраны ў 10 сшыткаў. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. [[Сігнатура]] адсутнічае. [[Фаліяцыя]] на верхнім баку аркуша ўверсе справа.
 
У мастацкай аздобе выдання выкарыстаны 6 [[ілюстрацыя|ілюстрацый]], [[Застаўка, кніжная графіка|застаўка]], 43 [[Ініцыял, кніжная графіка|ініцыялы]]. На тытульным лісце гравюра «''Дачка фараона і Майсей''». На 45 аркушы — гравюра «''Узор ківота''», на наступным — гравюра «''Узор стала''», на 47-м — гравюра «''Узор свяцільніка''». На 50-м і 52-м аркушам размешчаны адпаведна гравюры «''Узор трэбніка''» і «''Узор рыз''». На пятым аркушы перад асноўным тэкстам даецца застаўка з выявай «''диких людзей''», якія апіраюцца на незапоўненыя гербавыя шчыты, а паміж імі шчыт з «''зацьменнем сонца''». Такая самая застаўка сустракаецца яшчэ ў 5 пражскіх выданнях Скарыны.
 
Захавалася 17 экзэмпляраў кнігі Выход, з іх толькі 3 поўныя.