Беларускае нацыянальнае адраджэнне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
→‎19-е стагоддзе: арфаграфія, стылявыя змены, афармленне
Радок 3:
== 19-е стагоддзе ==
[[Файл:Czeczot jan.jpg|thumb|Ян Чачот]]
На пачатку і ў сярэдзінепрацягу 19-га стагоддзя беларускія пісьменнікі, такія як [[Ян Чачот]], [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], [[Ян Баршчэўскі]] і шэраг іншых пісьменнікаўпачалі стварыліствараць першыя літаратурныя творы на сучаснай [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Беларускія інтэлегенты выкарыстоўвалі мясцовыя гаворкі ў якасці асновы для напісання сваіх твораў. Вялікая частка беларускай эліты ў той час падтрымалападтрымлівала рух за аднаўленне былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і прымала актыўны ўдзел у паўстаннях супраць Расійскай Імперыі 1830-31 і 1863-64 гадоў. У гэты ж час афармляецца рух за самавызначэнне і незалежнасць беларускага народа. Лідар паўстання [[1863]] г.году на землях былога Вялікага Княства Літоўскага [[Кастусь Каліноўскі]] апублікаваў свае заклікі да беларускіх сялян на беларускай мове і заклікаў змагацца за нацыянальную свабоду<ref>Арлоў У. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862―1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. / У. Арлоў, Г. Сагановіч. ― Вільня: „Наша Будучыня“, 1999. ― с. 184-185</ref>. Пасля таго, як Каліноўскага схапілі [[Расійская імперыя|расійскія ўлады]], ён быў асуджаны да смяротнага пакарання. З астрогу К. Каліноўскі перадаў на волю свой запавет [[беларусы|беларускаму народу]] — «Ліст з-пад шыбеніцы»:
[[Файл:Kastuś Kalinoŭski. Кастусь Каліноўскі.jpg|thumb|Кастусь Каліноўскі]]
{{Цытата|Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.<br /><br />Твой слуга<br />Яська-гаспадар з-пад Вільні}}
 
У другой палове 19-га стагоддзя з'явіліся першыя левыя нацыянальныя клубы сярод беларускіх студэнтаў у буйных універсітэтах [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (напрыклад, ва універсітэце Санкт-Пецярбурга). Гэтыя клубы выдалі некалькі нелегальных выданняў, напрыклад, [[Гоман (1884)|Гоман]] з патрабаваннем незалежнасці або аўтаноміі Беларусі. [[Ігнат Грынявіцкі]], забойца цара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] у Расіі, некаторымі з гісторыкаў лічыцца адным са стваральнікаў беларускай фракцыі сацыялістычнага руху Народнай волі<ref>Michaluk D. Białoruska Republika Ludowa 1918—1920 u podstaw białoruskiej państwowości — Toruń, Wydawnictwo naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010</ref>.
 
Пачало адраджацца беларускае пісьменніцтва. Такія майстры слова, як [[Францішак Багушэвіч]], [[Карусь Каганец]], [[Ядвігін Ш.]], стваралі беларускія мастацкія творы. Культурнаму развіццю беларускага краю перашкаджала забарона беларускай мовы расійскімі ўладамі і, як вынік, немагчымасць друкавацца на радзіме.