Вампаноаг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
== Гісторыя ==
У [[16 стагоддзе|XVI]] - пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] ст., калі пачаліся кантакты з еўрапейцамі, вампаноаг насялялі паўднёвы ўсход [[Садружнасць Масачусетс|Масачусетса]]. Яны ўяўлялі сабою канфедэрацыю, якая аб'ядноўвала прыблізна 30 алганкінскіх плямён. Мяркуецца, што ў [[1600]] г. яна налічвала каля 12 000 чалавек, што жылі ў 40 [[вёска]]х<ref>[http://www.tolatsga.org/wampa.html WAMPANOAG HISTORY]</ref>. У [[1607]] - [[1615]] гг. ваявалі з [[пенабскот]]. Кантакты з еўрапейскімі маракамі прывялі да трох хваль [[эпідэмія|эпідэмій]] у [[1614]] - [[1620]] гг. і значнаму скарачэнню насельніцтва, пасля чаго саслабленыя вампаноаг трапілі ў залежнасць ад суседдзяў-[[нарангасет]]. У [[1614]] г. [[Англія|англійскі]] мараплавец Томас Хант захапіў у палон і продаў у [[рабства]] ў [[Іспанія|Іспанію]] некалькіх чальцоў прыбярэжнага племені ''патуксет''. Адным з іх быў [[Скванта]]<ref>[http://www.biography.com/people/squanto-9491327 Squanto - Folk Hero]</ref>.
 
У [[1620]] г. на землях ''патуксет'', спустошаных эпідэміяй, была заснавана [[Плімуцкая калонія]].
 
{{зноскі}}