Нямецкая мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Словаўтварэнне: Працягваю «шаблонізацыю»
→‎Сінтаксіс: шаблон нп3
Радок 729:
{{main|Сінтаксіс нямецкай мовы}}
 
Сінтаксіс нямецкай мовы развіваўся на працягу ўсяе [[{{нп3|Гісторыя нямецкай мовы|гісторыі існавання мовы]]|ru|История немецкого языка}}, аднак канчатковае нармаванне адбывалася толькі ў XIX—XX стагоддзях. Пунктуацыя нямецкай мовы [[Сярэдневякоўе|сярэдневякоўя]] і [[Новы час|новага часу]] выключала вялікую колькасць [[Знакі прыпынку|знакаў прыпынку]], таму сказы былі простымі, аднак са з'яўленнем [[{{нп3|Коска|коскі]]|ru|Запятая}} у [[{{нп3|Ранненоваверхненямецкая мова|ранненоваверхненямецкім перыядзе]]|ru|Ранненововерхненемецкий язык}} адбыўся вялікі рывок у развіцці нямецкага сказа, што вызначыла яго сённяшнюю структуру<ref>{{кніга|аўтар=Otto Behaghel.|загаловак=Deutsche Syntax|месца=Winter, Heidelberg|выдавецтва=|год=1928|старонак=}}</ref>.
 
[[{{нп3|Сказ, лінгвістыка|Нямецкія сказы]]|ru|Предложение (лингвистика)}} бываюць [[{{нп3|Просты сказ|простымі]]|ru|Предложение (лингвистика)}} і [[{{нп3|Складаны сказ|складанымі]]|ru|Сложное предложение}}. Просты сказ звычайна складаецца з двух слоў — [[{{нп3|дзейнік]]а|дзейніка|ru|Подлежащее}} і [[{{нп3|выказнік]]а|выказніка|ru|Сказуемое}} (неразвіты сказ), аднак можа ўключаць і даданыя члены сказа (развіты сказ). Складаныя сказы складаюцца з двух або некалькіх простых сказаў. Адпаведна, яны бываюць [[{{нп3|Складаназлучаны сказ|складаназлучанымі]]|ru|Сложносочинённое предложение}} (бяззлучнікавыя і злучнікавыя), якія складаюцца з двух незалежных сказаў, і [[{{нп3|Складаназалежныя сказы|складаназалежныя]]|ru|Сложноподчинённое предложение}}, якія складаюцца з галоўнага і аднаго ці некалькіх [[{{нп3|даданы сказ|даданых сказаў]]|ru|Придаточное предложение}}<ref>{{кніга|аўтар=P. Eisenberg.|загаловак=Das Wort (Bd. 1), Der Satz (Bd. 2) — Grundri? der deutschen Grammatik|месца=Stuttgart|выдавецтва=|год=2004|старонак=}}</ref>.
 
Сувязь у складаназлучаным сказе ажыццяўляецца пры дапамозе злучальных злучнікаў ''und, aber, oder, denn, deshalb, darum, doch, dann, so, also'', а таксама пры дапамозе парных злучнікаў ''bald… bald, nicht nur… sondern auch, sowohl… als auch, entweder… oder''. Даданы сказ у складзе складаназалежнага ўводзіцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў (''dass, wenn, als, weil''), адносных займеннікаў (''der, die, das, die''), [[{{нп3|Пытальныя займеннікі|пытальных займеннікаў]]|ru|Вопросительные местоимения}} (''wer, was, welcher''), прыслоўяў (''wo, wann''), пытальных займенных прыслоўяў (''woran, wovon, woruber'') і інш. Іх выбар залежыць ад віду даданага сказа. Гэтыя сказы бываюць: дапаўняльнымі, азначальнымі, акалічнаснымі (месца, часу, спосабу дзеяння, параўнання, ступені, выніку, прычыны, мэты, умовы і ўступкі) і далучальнымі<ref>{{кніга|аўтар=Снегирёва Н. С.|загаловак=Синтаксис немецкого языка|месца=|выдавецтва=ОмГУ|год=2004|старонак=149}}</ref>.
 
Парадак слоў у нямецкім сказе напрамую залежыць ад яго характару. У простым [[Апавяданне|апавядальным]] сказе адрозніваюць прамы і адваротны парадак слоў. У першым выпадку маецца на ўвазе, што ўсе члены сказа займаюць толькі свае выразна ўстаноўленыя пазіцыі: спачатку дзейнік, затым выказнік і даданыя члены сказа<ref>{{cite web|url=http://www.partner-inform.de/news.php?ids=1752_all_285_|title=О системных различиях в грамматическом строе немецкого языка|author=Локштанова Л.|date=|work=|publisher=Partner|accessdate=2012-01-28|lang=}}</ref>. Напрыклад, ''Der Lehrer kommt bald''. Пры адваротным парадку слоў адбываецца інверсія: ''Bald kommt der Lehrer''. Пры састаўным або складаным выказніку зменная частка становіцца на сваё месца, а нязменная ідзе ў канец: ''Ich stimme zu''.