Беларускае нацыянальнае адраджэнне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, выявы, вікіфікацыя
Радок 1:
'''Белару́скае [[Нацыянальнае адраджэнне|нацыяна́льнае адраджэ́нне]]''' — сацыяльны, культурны і палітычны рух, які выступае за адраджэнне беларускай [[Культура|культуры]], [[Беларуская мова|мовы]], [[Звычай|звычаяў]] і стварэнне беларускай [[Дзяржава|дзяржаўнасці]] на нацыянальным падмурку. Прадстаўленае некалькімі хвалямі, пачынаючы з [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]].
 
== 19-еXIX стагоддзе ==
[[Файл:Czeczot jan.jpg|thumb|Ян Чачот|150px]]
На працягу 19-га стагоддзя беларускія пісьменнікі, такія як [[Ян Чачот]], [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], [[Ян Баршчэўскі]] пачалі ствараць першыя літаратурныя творы на сучаснай [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Беларускія інтэлегенты выкарыстоўвалі мясцовыя гаворкі для напісання твораў. Вялікая частка беларускай эліты ў той час падтрымлівала рух за аднаўленне былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і прымала актыўны ўдзел у паўстаннях супраць Расійскай Імперыі 1830-31 і 1863-64 гадоў. У гэты ж час афармляецца рух за самавызначэнне і незалежнасць беларускага народа. Лідар паўстання [[1863]] году на землях былога Вялікага Княства Літоўскага [[Кастусь Каліноўскі]] апублікаваў свае заклікі да беларускіх сялян на беларускай мове і заклікаў змагацца за нацыянальную свабоду<ref>Арлоў У. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862―1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. / У. Арлоў, Г. Сагановіч. ― Вільня: „Наша Будучыня“, 1999. ― с. 184-185</ref>. Пасля таго, як Каліноўскага схапілі [[Расійская імперыя|расійскія ўлады]], ён быў асуджаны да смяротнага пакарання. З астрогу К. Каліноўскі перадаў на волю свой запавет [[беларусы|беларускаму народу]] — «Ліст з-пад шыбеніцы»:
[[Файл:Kastuś Kalinoŭski. Кастусь Каліноўскі.jpg|thumb|150px|Кастусь Каліноўскі]]
{{Цытата|Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.<br /><br />Твой слуга<br />Яська-гаспадар з-пад Вільні}}
 
Радок 11:
Пачало адраджацца беларускае пісьменніцтва. Такія майстры слова, як [[Францішак Багушэвіч]], [[Карусь Каганец]], [[Ядвігін Ш.]], стваралі беларускія мастацкія творы. Культурнаму развіццю беларускага краю перашкаджала забарона беларускай мовы расійскімі ўладамі і, як вынік, немагчымасць друкавацца на радзіме.
 
== На пачатку 20-гаXX стагоддзя ==
[[Выява:Postcard of BNR.jpg|thumb|Паштоўка часоў БНР|200px]]
На пачатку 20-га стагоддзя працягвалася далейшае развіццё беларускіх нацыянальных арганізацый. З'явіліся сацыялістычныя ([[Беларуская сацыялістычная грамада, 1902|Беларуская сацыялістычная грамада]]) і хрысціянска-дэмакратычныя ([[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|Беларуская хрысціянская дэмакратыя]]) арганізацыі. У выніку расійскай [[Рэвалюцыя 1905 года|рэвалюцыі 1905 года]] выданні на нацыянальных мовах былі легалізаваныя. Гэта прывяло да буму у беларускай кнізе і выдавецкай справе. Газета [[Наша ніва (1906)|Наша Ніва]], заснаваная ў 1906 годзе, стала адным з важнейшых цэнтраў адукацыі і прасоўвання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў сярэдні клас Беларусі, як у гарадах і мястэчках, так і на вёсцы.
Радок 38:
Між тым, шматлікія беларускія палітычныя і культурныя арганізацыі працягвалі сваю дзейнасць у Заходняй Беларусі, якая паводле савецка-польскай дамовы належыла Польшчы. Дзеячы беларускага нацыянальнага руху ([[Браніслаў Тарашкевіч]]) былі абраныя ў польскі парламент.
 
== Канец 20XX і пачатак 21XXI стагоддзяў ==
[[Файл:2008.06.16. Zianon Pazniak Fot Mariusz Kubik 01.JPG|міні|180пкс|Лідар нацыянальнага адраджэння пачатку 90-х гадоў Зянон Пазняк]]
 
Падчас [[перабудова|перабудовы]] узнялася новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. У другой палове 1980-х гадоў утварыўся шэраг нацыянальных культурных арганізацый. Адной з самых уплывовых з'яўлялася [[Талака]]. У 1988 годзе быў заснаваны [[Беларускі народны фронт]] на чале з харызматычным лідарам [[Зянон Пазняк|Зянонам Пазняком]]. Рух выступаў за аднаўленне беларускай мовы і культуры, знішчанай двухсотгадовым расійскім панаваннем, а таксама за фарміраванне паўнавартаснай і самадастатковай [[Этнас|нацыі]]. Пасля выбараў, якія адбыліся ў 1990 годзе, БНФ утварыў фракцыю з 35 дэпутатаў у [[Вярхоўны Савет Беларусі|Вярхоўным Савеце Беларусі]] і стаў рухаючай сілай здабыцця незалежнасці Беларусі пасля [[Распад СССР|распаду СССР]].
 
[[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь]] [[Аляксандр Лукашэнка]], абраны ў 1994 годзе, аднавіў русіфікатарскую палітыку савецкай эпохі, надаў [[Руская мова|рускай мове]] дэ-факта статус галоўнай афіцыйнай мовы і адмовіўся ад [[Бела-чырвона-белы сцяг|бела-чырвона-белага сцяга]] і [[Пагоня (герб)|Пагоні]] як дзяржаўных сімвалаў.