Балканскі тэатр ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
др замена гаду на годзе
Радок 434:
Разам з гэтымі мерамі краіны Антанты высадзілі дэсант і пачалі захоп судоў Цэнтральных дзяржаў, якія знаходзіліся ў грэцкіх партах. Такім чынам з 1916 года ў Грэцыі існавалі два ўрады — законны ў Афінах і ўрад Венізеласа ў [[горад Фесалонікі|Салоніках]]. Краіна фактычна апынулася на мяжы [[Нацыянальны раскол|грамадзянскай вайны]] <ref name = "Корсун 82"/>. У канцы года сітуацыя ў Грэцыі абвастрылася. [[1 снежня]] прыхільнікі Венізеласа, пры дапамозе англа-французскіх войскаў паднялі паўстанне ў Афінах, з мэтай захопу ўлады. Аднак урадавыя войскі здолелі падавіць мяцеж, пры гэтым англічане і французы страцілі да 250 чалавек забітымі. Пасля гэтага Антанта прад'явіла грэцкаму ўраду ўльтыматум аб перадачы найважнейшых галін дзяржаўнага кіравання ў рукі саюзнікаў. Кароль Грэцыі быў вымушаны прыняць гэтыя ўмовы <ref name = "Корсун 78"/>.
 
У [[1917]] гадугодзе краіны Антанты працягнулі ціск на Грэцыю з мэтай уцягнення яе ў вайну. [[11 чэрвеня]] краіны Антанты ад імя трох «[[Вялікія дзяржавы|Вялікіх дзяржаў]]» (Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі) уручылі прэм'ер-міністру краіны [[Аляксандрас Заіміс|Аляксандрасу Займісу]] патрабаванне аб адрачэнні грэцкага караля Канстанціна I ад прастолу. Адначасова з гэтым французскія і італьянскія войскі занялі [[Фесалія|Фесалію]], [[Карынфскі перашыек]], [[Ном Яніна|Яніну]] і [[Эпір]] з мэтай спыніць усялякія выступы грэцкіх урадавых войскаў і партызанскіх атрадаў. [[12 чэрвеня]] 1917 года [[кароль Грэцыі]] [[Канстанцін I, кароль Грэцыі|Канстанцін I]] адрокся ад прастолу і быў вымушаны пакінуць краіну. Каралём стаў другі сын Канстанціна — [[Аляксандр I, кароль Грэцыі|Аляксандр]]. Новы кароль узяў курс на канчатковае ўступленне ў вайну на баку Антанты. Пасля таго як краінам Антанты атрымалася цалкам узяць пад свой кантроль сітуацыю ў Грэцыі, яны адмянілі марскую блакаду краіны <ref name = "Корсун 84"> {{Кніга:Корсун М.Г.:Балканскі фронт ПСВ|84|1}} </ref>.
 
[[27 чэрвеня]] новы кароль прызначыў Венізеласа «законным» прэм'ер-міністрам. [[29 чэрвеня]] Грэцыя адклікала паслоў з краін Чацвяртнога саюза. [[2 ліпеня]] [[1917]] года Грэцыя абвясціла вайну ўсім краінам [[Цэнтральныя дзяржавы|Цэнтральнага блока]]. У верасні ў Грэцыю прыбылі 80 французскіх афіцэраў для правядзення мабілізацыі грэцкіх узброеных сілаў. Тым самым сілы Антанты на Салоніцкім фронце былі павялічаныя, а таксама забяспечаны тыл саюзных войскаў <ref name = "Корсун 82"/>.
Радок 463:
Доўгая падрыхтоўка дала магчымасць балгарскаму камандаванню даведацца аб маючым адбыцца надыходзе. Балгарам быў нават вядомы дзень пачатку аперацыі. У сувязі з гэтым балгарскае камандаванне засяродзіла рэзервы ў тыле 1-й балгарскай арміі і [[11-я армія, Германская імперыя|11-й нямецкай арміі]]. Аднак і гэтыя меры германа-балгарскага камандавання апынуліся недастатковымі <ref name = "Корсун 93"> {{Кніга:Корсун М.Г.:Балканскі фронт ПСВ|93|1}} </ref>.
 
Перад вырашальным надыходам баяздольнасць [[Узброеныя сілы Грэцыі|грэцкай арміі]] выклікала трывогу ў камандавання Антанты. Вопытныя афіцэры, настроеныя пранямецкі былі высланы з краіны ў [[1917]] гадугодзе альбо звольненыя з арміі. Падчас лакальных баёў на струмскім напрамку ў пачатку 1918 года спехам навучаныя і дрэнна ўзброеныя грэцкія войскі неслі вялікія страты. Напрыклад, палову ўсіх страт склалі салдаты, якія падарваліся на сваіх жа [[граната]]х <ref name = "грэцкія салдаты"> [http://www.kroraina.com/knigi/zbf_ww1/zbf_8g.html За Балканскими фронтами Первой мировой войны — Греция: рост территориальных претензий]{{ref-ru}} </ref>.
 
=== Падрыхтоўка да наступлення ===