Роры Мак-Лаўд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Замяняю раунд на раўнд
Радок 27:
'''Роры Мак-Лаўд''' ({{lang-en|Rory McLeod}}; нар. {{ДН|26|3|1971}}, {{МН|Вэлінгбора||}}, графства [[Нортгемптаншыр]], [[Англія]]) — англійскі прафесійны гулец у [[снукер]]. Пераможца [[Кваліфікацыя да Мастэрс 2010, снукер|кваліфікацыйнага турніру да Мастэрс 2010 года]] і нізкарэйтынгавага [[Адкрыты чэмпіянат Рура па снукеры 2015|адкрытага чэмпіянату Рура 2015 года]]. У 2010 годзе выканаў свой адзіны [[Максімальны брэйк, снукер|максімальны брэйк]].
 
Пачаў прафесійную кар'еру ў 1991 годзе ва ўзросце 20 гадоў, але ўпершыню дайшоў да 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру толькі на [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2002|адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў 2002 годзе]]. Пасля гэтага стабільна ўдзельнічаў у кваліфікацыях да рэйтынгавых турніраў, а ў 2009 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі [[Чэмпіянат свету па снукеры 2009|чэмпіянату свету]], стаўшы першым чарнаскурым удзельнікам у гісторыі [[Чэмпіянат свету па снукеры|найбуйнейшага снукернага спаборніцтва]], дзе саступіў [[Марк Кінг|Марку Кінгу]] (6:10), і здабыў свой першы прафесійны тытул, перамогшы ў [[Кваліфікацыя да Мастэрс 2010, снукер|кваліфікацыі да Мастэрс]], што дазволіла яму дэбютаваць на [[Мастэрс 2010, снукер|галоўным запрашальным турніры па снукеры]]. У 2011 годзе ў другі раз патрапіў у асноўную стадыю [[Чэмпіянат свету па снукеры 2011|чэмпіянату свету]], дзе здолеў прайсці першы раундраўнд, перамогшы [[Рыкі Уолдэн]]а (10:6), і ўпершыню ў кар'еры прайшоў у 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру, але саступіў [[Джон Хігінс|Джону Хігінсу]] ў другім матчы (7:13). У пачатку [[Снукерны сезон 2011/2012|наступнага сезона]] дайшоў да 1/8 фіналу на [[Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры 2011|адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі]] і падняўся на найвышэйшае для сябе 32-е месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2011/2012|рэйтынгу]], пасля чаго перыядычна знаходзіўся ў топ-32 на працягу сезона. У 2013 годзе яшчэ двойчы даходзіў да 1/8 фіналу рэйтынгавага ўзроўню на адкрытых чэмпіянатах [[Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2013|Кітая]] і [[Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры 2013|Аўстраліі]], а ў [[Снукерны сезон 2015/2016|сезоне 2015/2016]] здабыў сваю першую перамогу на [[Адкрыты чэмпіянат Рура па снукеры 2015|нізкарэйтынгавым турніры ў Германіі]] і ў пяты раз дайшоў да стадыі 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на [[Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2016|адкрытым чэмпіянаце Кітая]], але ніколі не праходзіў далей.
 
У агульнай колькасці займаў 32-гі радок у сусветным рэйтынгу каля трох месяцаў. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 70 [[Соценны брэйк, снукер|соценных брэйкаў]] і зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.