Нямецкая мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Нямецкая пісьменнасць: Працягваю пастаноўку шаблонаў...
Радок 314:
{{main|Фанетыка нямецкай мовы}}
 
Нямецкая [[фанетыка]] і [[фаналогія]] — гэта найперш фанетычная і фаналагічная сістэма літаратурнай нямецкай мовы, бо сама нямецкая мова неаднародная, мае некалькі [[{{нп3|Разнавіднасці нямецкай мовы|стандартных варыянтаў]]|ru|Разновидности немецкого языка}}, у залежнасці ад краіны распаўсюджання, і мноства [[{{нп3|Дыялекты нямецкай мовы|дыялектаў]]|ru|Диалекты немецкого языка}}, кожны з якіх мае свае ўласныя фанетычныя асаблівасці<ref>{{кніга|аўтар=Werner König.|загаловак=Phonologische Regionalismen in der deutschen Standardsprache|месца=Berlin|выдавецтва=|год=1997|старонак=246—270}}</ref><ref>{{cite web|url=http://faql.de/lokalkolorit.html#ig |title=richtich oder richtick — was ist richtig? |author= |date=|work= |publisher=|accessdate=2011-11-06|lang=de}}</ref>.
 
У канцы XVIII ст. эталонным нямецкім вымаўленнем лічылася саксонскае, што тлумачыцца моцным уплывам саксонскіх дзеячаў мастацтва і навукі на [[{{нп3|Культура Германіі|нямецкую культуру]]|ru|Культура Германии}} ў цэлым. Ужо ў XIX ст. вымаўленне, характэрнае для мовы жыхароў паўночнай Германіі, істотна ўмацавала свае пазіцыі, што, з аднаго боку, было выклікана ўзмацненнем [[Прусія|Прусіі]] і стварэннем пад яе эгідай аб'яднанай [[Германская імперыя|Германскай імперыі]], з другога — ужо замацаванымі ў вуснай мове стандартамі паўночнагерманскага вымаўлення.
 
Гэтае вымаўленне было кадыфікавана ў «Сцэнічным вымаўленні» (''Deutschen Bühnenaussprache'') [[{{нп3|Тэадор Зібс|Тэадора Зібса]]|ru|Зибс, Теодор}} ў 1898 годзе. Сучасныя [[{{нп3|Арфаэпічны слоўнік|арфаэпічныя слоўнікі]]|ru|Орфоэпический словарь}} ў цэлым адпавядаюць нормам, устаноўленым Зібсам, адрозніваючыся ад іх толькі нязначна. Так, напрыклад, сучаснае вымаўленне гука [[{{нп3|Альвеалярны дрыжачы зычны|[r]]]|ru|Альвеолярные дрожащие согласные}} ужо не адпавядае фанеме /r/. Прызнанымі сёння нормамі вымаўлення лічацца нормы [[Конрад Дудэн|Конрада Дудэна]], прыведзеныя ў яго «Арфаэпічным слоўніку» (''Duden-Aussprachewörterbuch'')<ref>{{кніга|аўтар=|загаловак=Seminar für Sprachmethodik: Phonologie. Ein sprachwissenschaftliches Lehrbuch|месца=Bonn|выдавецтва=Verlag für Kultur und Wissenschaft|год=2000|старонак=}}</ref>, які апісвае ўсе асноўныя правілы фанетыкі і фаналогіі, але ў той жа час не заўсёды адлюстроўвае сучасны стан нямецкага вымаўлення. Прычынай гэтых неадпаведнасцей з'яўляюцца змены ў маўленні немцаў, выкліканыя радам фактараў, сярод якіх значнае месца занімае ўплыў сучаснай [[{{нп3|Культура ЗША|заходняй культуры]]|ru|Культура США}}. Тым не менш, нормы літаратурнай нямецкай мовы і яе фанетыкі і фаналогіі працягваюць выкладацца ў [[{{нп3|Адукацыя ў Германіі|нямецкіх школах]]|ru|Образование в Германии}} і вышэйшых навучальных установах<ref>{{кніга|аўтар=Ursula Hirschfeld.|загаловак=Welche Aussprache lehren wir? In: Jahrbuch Deutsch als Fremdsprache|месца=|выдавецтва=|год=1997|старонкі=175-188}}</ref>.
 
==== Сістэма галосных і зычных гукаў ====