Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 38:
 
== Віленскае ваеннае генерал-губернатарства (1832—1864) ==
[[File:Vilnia, Masalski. Вільня (Benoist, Масальскі (1850).jpg|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], 1850 г.]]
Віленскае часовае ваеннае губернатарства [[1 чэрвеня]] [[1832]] г. было рэарганізавана ў «Віленскае ваеннае генерал-губернатарства». У яго складзе знаходзіліся [[Віленская губерня|Літоўска-Віленская]] і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенская губерні]], а таксама і [[Беластоцкая вобласць, Расійская Імперыя|Беластоцкая вобласць]] (1808—1842). З-за таго, што генерал-губернатар меў званне яшчэ і ваеннага губернатара адной з падначаленых губерняў (Віленскай губерні), адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура мела поўную афіцыйную назву «Віленскае ваеннае губернатарства, Гродзенскае і Беластоцкае генерал-губернатарства», адлюстроўваючы пералік адзінак, якія ўваходзілі ў яго склад, а кіраўнік — «віленскі ваенны губернатар, гродзенскі і беластоцкі генерал-губернатар» (г.зн. ваенны губернатар, які вярхоўна кіруе і грамадзянскай часткай у губернях). Найчасцей у законах і дакументах ужываліся больш скарочаная афіцыйная назва «Віленскае ваеннае, Гродзенскае і Беластоцкае генерал-губернатарства» і, адпаведна, тытул «віленскі ваенны, гродзенскі і беластоцкі генерал-губернатар». У справаводстве ў [[1832]]—[[1864]] гг. маглі таксама выкарыстоўвацца і іншыя скарачэнні: «віленскі ваенны і генерал-губернатар», «віленскі ваенны генерал-губернатар», «віленскі ваенны губернатар» ці «віленскі генерал-губернатар».