Картэр Глас: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Картэр Глас, пяты з дванаццаці дзяцей у сям'і, нарадзіўся ў г. Лінчберг, штат Віргінія. Яго маці, Аўгуста Элізабет Глас, памерла, калі Картэру было два гады, таму яго сястра, старэйшая на дзесяць гадоў, стала яму прыёмнай маці. Бацька Картэра, Роберт Генры Глас, меў выдавецтва Lynchburg Daily Republican і быў паштмайстрам Лінчберга. Падчас Грамадзянскай вайны Роберт Глас быў у шэрагах арміі Канфедэрацыі.
 
Картэр атрымаў толькі элементарную адукацыю і з 13 гадоў пачаў працаваць у газеце свайго бацькі. Тым не менш, ён працягнуў адукацыю, чытаючы працы [[Платон]]а, Эдмунда Бёрка і Уільяма Шэкспіра. Пасля таго, як у Пітэрсбергу Гласу адмовілі ў працы рэпарцёрам, ён вяртаецца ў Лінчберг і ўладкоўваецца ў офіс чыгуначнай кампаніі.
Радок 14:
 
16 снежня 1918 года прэзідэнт [[Вудра Вільсан]] прызначыў Картэра Гласа ў якасці пераемніка Уільяма Макэду на пасадзе міністра фінансаў. Гэтую пасаду Глас займаў да 1 лютага 1920 года, калі яго змяніў [[Дэвід Франклін Х'юстан|Дэвід Х'юстан]]. Пасля адстаўкі з пасады міністра фінансаў Картэр быў абраны на пасаду сенатара ад штата Вірджынія. У 1933 году падтрымлівае так званы «Новы курс Рузвельта».
{{зноскі}}
{{Міністры фінансаў ЗША}}
{{Кабінет Вудра Вільсана}}