Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Геаграфія: вікіфікацыя
Радок 50:
== Геаграфія ==
[[Файл:CARvillagefromthesky.jpg|thumb|left|Вёска ў ЦАР]]
Паверхня краіны ўяўляе сабой хвалістае пласкагор'е вышынёй ад 600 да 900 метраў, што раздзяляе басейны ракі [[Рака Конга|Конга]] і возера [[Возера Чад|Чад]]. У яго межах вылучаюць ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходняя частка мае агульны ўхіл на поўдзень, да рэк [[Рака Мбому|Мбому]] (Бому) і [[рака Убангі|Убангі]]. Большая частка тэрыторыі занята ўзвышшам Азандэ (сярэднія вышыні 600-900 метраў). На ім узвышаюцца астанцовыя гранітныя масівы Ядэ на захадзе і Фертыт на ўсходзе (вышыня да 1388 метраў, [[гара НгаяНгаўі]]). На поўначы ўзвышша паступова пераходзіць у забалочаную раўніну паўднёвай ускраіны ўпадзіны Чад. Галоўныя рэкі на ўсходзе краіны — Шынкі і Мбар — суднаходныя ў ніжніх плынях; вышэй праходжання суднаў перашкаджаюць парогі. [[Карысныя выкапні]]: [[алмаз]]ы, [[уранавая руда|уранавыя]], медныя, жалезныя, нікелевыя і кобальтавыя руды, [[нафта]].
 
Клімат і расліннасць змяняюцца з поўначы на поўдзень. Толькі на паўднёвым захадзе захаваліся густыя вільготныя трапічныя лясы; па кірунку на паўночны ўсход лясы па далінах рэк змяняюцца саваннымі рэдкалессямі і злакоўнікамі. На поўначы сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае 1250 мм у год, яны выпадаюць пераважна з ліпеня па верасень, а таксама ў снежні-студзені. Сярэдняя гадавая тэмпература 27 ° С, а на поўдні — 25 ° С. Сярэдняя гадавая колькасць [[ападкі|ападкаў]] перавышае 1900 мм; вільготны сезон доўжыцца з ліпеня па кастрычнік; снежань і студзень — сухія месяцы. Нацыянальныя паркі: Андрэ-Фелікс, Бамінгі-Бангоран, Сен-Флорыс.