Вампум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Ужо да прыходу еўрапейцаў вампумы былі шырока распаўсюджаны ўздоўж усяго паўночна-заходняга ўзбярэжжа, на захадзе — да [[Рака Ілінойс|ракі Ілінойс]]. Першыя [[Нідэрланды|галандскія]] і [[Англія|англійскія]] каланісты выкарыстоўвалі іх у якасці [[грошы|грошай]] у гандлі з [[індзейцы|індзейцамі]]. Разам з гэтым, распаўсюджанне вампумаў дапамагло ім знайсці іншы прадмет разліку — шкляныя пацеркі еўрапейскай вытворчасці. Згодна легендзе, распаўсюджанай у [[19 стагоддзе|XIX]] ст., але не падцверджанай [[гісторыя|гісторыкамі]], востраў [[Манхэтэн]] быў набыты галандскімі каланістамі за шкляныя пацеркі на суму 24 [[талер]]ы<ref>[http://www.museum.state.il.us/ismdepts/anthro/beads/beads_trade.html Beads and Trade]</ref>.
 
Да канца [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. пацеркі страцілі сваё значэнне як прадмет разліковых аперацый у выніку распаўсюджвання [[манета|манет]], аднак заставаліся важнымі ў рытуальным жыцці індзейцаў. У нашы дні вампумы вырабляюцца як [[сувенір]]ы. Выраб пацерак застаецца важным для захавання традыцыйных індзейскіх рамёстваў.
 
 
{{зноскі}}