Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 66:
 
=== Мараканскі і Балканскі крызісы ===
[[Файл:Map Europe alliances 1914-ru.svg|thumb|Палітычная карта Еўропы, 1914 год]] год
{{Асноўны артыкул|Першы Мараканскі крызіс|Балканскія войны|Захоп Марока Францыяй}}
Інтарэсы еўрапейскіх дзяржаў яшчэ больш разышліся падчас Мараканскага і Балканскага крызісаў. У 1905 годзе Германія падтрымала Марока на шляху да незалежнасці, афрыканскую калонію, якую Брытанія [[Англа-французскае пагадненне, 1904|перадала]] пад пратэктарат Францыі ў 1904 годзе. У германска-французскім канфлікце англічане занялі французскі бок, а вайны ўдалося пазбегнуць дзякуючы [[Альхесіраская канферэнцыя|канферэнцыі ў Альхесірасе ў 1906 годзе]], на якой Марока была замацавана за Францыяй<ref>Adam Stankiewicz: Geneza wybuchu I wojny światowej (pol.). konflikty.pl, 21-02-2009. [dostęp 7-06-2010].</ref>.
 
Іншы [[Баснійскі крызіс|канфлікт]] быў справацыраваны Аўстра-Венгрыяй, якая ў [[1908]] годзе анексіравала былую турэцкую правінцыю  — Боснію. Пасля гэтай падзеі так званы "«вялікасербскі рух"» паставіў перад сабою мэту  — здабыць славянскую Боснію, напружыўшы такім чынам адносіны паміж Аўстрыяй і Сербіяй. Расія, звязаная з Сербіяй саюзам, падтрымала яе ў спрэчцы і аб'явіла мабілізацыю. Гэта ў сваю чаргу азначала, што Германія пагражае вайной Расіі. Пачатак вайны быў адкладзены на некаторы час, бо Расія вырашыла выйсці з канфлікту, аднак аўстра-рускія адносіны засталіся вельмі напружаннымі.
 
[[Агадзірскі крызіс|Другі мараканскі крызіс]] успыхнуў у [[1911]] годзе, калі немцы адправілі сваіх кананераў у [[Горад Агадзір|Агадзір]], у адказ на ўвод французскіх войск у сталіцу Марока, горад [[Фес]]. Гэтыя войскі павінны былі абараняць еўрапейскіх жыхароў Феса, ад мараканцаў патрабуючых незалежнасці, аднак Германія расцаніла гэта, як парушэнне Альхесірасскага пагаднення. Англія зноў заняла бок Францыі і перасцерагла Германію ад паспешных крокаў. Германія атрымала частку Французскай Экватэрыяльнай Афрыкі, а Францыя атрымала поўны пратэктарат над Марока.
 
Тым часам на Балканах успыхнулі дзве вайны, пад час якіх Грэцыя, Сербія і Балгарыя [[Першая балканская вайна|спачатку]] занялі амаль усю еўрапейскую тэрыторыю Турцыі, а [[Другая балканская вайна|затым]] прыняліся дзяліць паміж сабою здабытую тэрыторыю (Грэцыя, Сербія і Румынія супраць Балгарыі). Таксама абвастраліся аўстра-сербскія адносіны, у прыватнасці Аўстра-Венгрыя вымусіла сербаў саступіць некаторыя тэрыторыі, здабытыя падчас нядаўніх балканскіх войн.