Іван Шамякін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
== Біяграфія ==
[[Выява:III з'езд пісьменнікаў БССР.jpg|thumb|І. Шамякін (2-гі справа) на III з'ездзе пісьменнікаў БССР. 1954]]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Макаўскую сямігодку. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў ([[1940]]), працаваў у [[Беласток]]у. У 1940—1945 у Чырвонай Арміі — камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад [[Мурманск]]ам, у вызваленні Польшчы, у баях на [[Одэр]]ы. У 1945—1948 настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага р-на. З 1946 вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, быў галоўным рэдактарам альманаха [[Нёман (1945)|«Советская Отчизна»]]. З 1954 — намеснік старшыні, з 1966 — сакратар, з 1968 — другі сакратар, з 1971 — першы намеснік старшыні, у 1976—1980 — першы сакратар праўлення [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза Пісьменнікаў БССР]]. У 1980—1990 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва [[Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, выдавецтва|«Беларуская Савецкая Энцыклапедыя»]]. Старшыня [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]] (1971—1985).
 
У 1963 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі [[ААН]]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989).