Пётр I (імператар расійскі): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 141:
Але Пётр, спехам рэарганізаваў армію па еўрапейскім прыкладзе, аднавіў баявыя дзеянні. Ужо ў [[1702]] годзе (11 ([[22 кастрычніка|22]]) кастрычніка) Расія захапіла крэпасць [[Нотэбург]] (перайменавана ў [[Шлісельбург]]), а вясною [[1703]] года — крэпасць [[Ніеншанц]] у вусця [[Нява|Нявы]]. Тут ''[[16 мая]]'' ''1703'' года пачалося будаўніцтва [[Санкт-Пецярбург]]а, а на востраве [[Котлін]] была размешчана база рускага флоту — крэпасць Краншлот (у далейшым [[Кранштат]]). У [[1704]] годзе былі захоплены [[Нарва]], [[Дэрпт]], Расія замацавалася ва Усходняй Прыбалтыцы. На прапанову заключыць мір Пётр I атрымаў адмову.
 
Пасля звяржэння Аўгуста II у [[1706]] і замены яго польскім каралём Станіславам Ляшчынскім Карл XII пачаў ракавы для яго паход на Расію. Захапіўшы [[Мінск]] і [[Магілёў]], кароль не адважыўся ісці на [[Смаленск]]. Заручыўшыся падтрымкай украінскага гетмана [[Іван Сцяпанавіч Мазепа|Івана Мазепы]]. Пётар I накіраваў у Беларусь 70-тысячнае войска на чале з князем Аляксандрам Меншыкавым, якое стала ля [[Полацк]]а вайсковым табарам. Карл павеў войскі на поўдзень з намерам умацаваць армію прыхільнікамі Мазепы. [[28 верасня]] [[1708]] года [[бітва пры Лясной|ў вёсцы Лясной]] шведскі корпус [[Левенгаўпт]]а, які ішоў на аб'яднанне з арміяй Карла XII з Ліфляндыі, быў разбіты рускай арміяй пад камандаваннем [[Аляксандр Данілавічі Меншыкаў|Меншыкава]]. Шведская армія была пазбаўлена падмацавання і абоза з ваеннымі прыпасамі. У далейшым Пётр адзначаў гадавіну гэтай бітвы як паваротны момант у Паўночнай вайне.
 
У [[Палтаўская бітва|Палтаўскай бітве]] [[27 чэрвеня]] [[1709]] года армія Карла XII была нашчэнт разбіта, шведскі кароль з невялікай колькасцю салдат уцёк у Турцыю.
 
У траўні [[1710]] году Пётр I з Меншыкавым арганізавалі забойства манахаў Сафійскага сабору ў [[Полацк]]у. Пасля адыходу расійскіх войскаў з гораду сабор быў узарваны.<ref>Арлоў У. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862―1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. / У. Арлоў, Г. Сагановіч. ― Вільня: „Наша Будучыня“, 1999. ― с. 146-147</ref>
 
У [[1710]] годзе ў вайну ўмяшалася Турцыя. Пасля паражэння ў [[Пруцкі паход, 1711|Пруцкім паходзе]] [[1711]] года Расія вярнула [[Азоў]] Турцыі и разбурыла [[Таганрог]], але за кошт гэтага ўдалося заключыць чарговае перамір'е з туркамі.