Віленскае біскупства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Chrzest Litwy 1388.JPG|201px|thumb|Фрэска з выявай Андрэя, першага віленскага біскупа ]]
{{вызнч|1=Віленскае біскупства}} - царкоўна адміністрацыйная адзінка [[рымска-каталіцкая царква|рымска-каталіцкай царквы]] ў [[ВКЛ|Вялікім княстве Літоўскім]]. Утворана паводле прывілея вялікага князя ВКЛ [[Ягайла|Ягайлы]] ад [[17 лютага]] [[1387]], зацверджана папам рымскім у [[1388]].
 
Падпарадкоўвалася папству, з [[1418]] [[гнезенскае арцыбіскупства|гнезенскаму арцыбіскупу]]. На чале стаяў [[біскуп]], якому падпарадкоўваліся амаль усе парафіі на Беларусі і Літве (акрамя парафій [[Берасцейскае ваяводства|Берасцейскага ваяводства]]). Першы біскуп - [[Андрэй Васіла|Андрэй]].
 
Віленскі капітул (калегія духоўных асоб пры біскупе) створаны ў другой палове 1988[[1388]] пазнанскім біскупам Дабрагостам паводле булы папы рымскага [[Урбан VI, папа рымскі|Урбана VI]] са згоды Ягайлы. У яго першапачаткова ўваходзілі пробашч, дэкан, 10 канонікаў, з [[1397]] - кусташ, [[1345]] - арцыдзяк, з [[1522]] прэлат-кантар. для вырашэння важных падзей духоўнага жыцця біскуп склікаў сіноды духавенства. Першы сінод адбыўся ў канцы [[1520]] або пач. [[1521]]...
 
Штодзённымі справамі біскупа займаўся двор ([[курыя]]), які падзяляўся на канцылярыю, духоўны суд і прыватны двор біскупа ([[маршалак]], [[падскарбі]], [[кухмістр]], [[ключнік]] і іншыя прыдворныя). За [[1387]]-[[1430]] на аснове фундушаў было створана 27 парафіяльных касцёлаў, за [[1431]]-[[1500]] 99 касцёлаў, у першай палове 16 ст. 129 касцёлаў. У сярэдзіне 16 ст. у 17 паветах ВКЛ дзейнічала 259 парафій (касцёлаў), у [[1790]] - [[277]]. Парафіі былі аб'яднаны ў дэканаты. У 18 ст. на Беларусі існавалі Аршанскі, Ашмянскі, Бабруйскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Віцебскі, Вішнеўскі, Гродзенскі, Лідскі, Менскі, Наваградскі, Радашковіцкі, Ражанскі, Свірскі, Слонімскі і Полацкі дэканаты.
 
У [[1387]] вялікі князь ВКЛ аддаў Віленскаму біскупству воласць Таўрогіне на паўднёвым-усходзе сучаснай Літвы, [[Бакшты]] на поўначы Меншчыны, [[Дуброўна]] каля Ліды і некалькі вёсак. Пазней біскупства атрымала [[Стрэшын]] на Дняпры, [[Корань]], [[Ганявічы]] і [[Бягомль|Ваўчу]], воласць Урбаць (цяпер [[Лельчыцы]]) на Мазыршчыне, [[Параф'янава]] каля Докшыц і інш. маёнткі. У сярэдзіне 16 ст. уладанні біскупства ўключалі каля 300 вёсак. Яны падзяліліся на сталовыя біскупскія (прыбытак ішоў на патрэбы біскупа і яго памочнікаў), сталовыя капітульныя (на ўтрыманне капітула) і прэстыманіяльныя (на патрэбы асобных канонікаў капітула). Найбольш значнымі біскупскімі маёнткамі былі Урбаць і [[Ігумен]], сталовымі капітульнымі [[Горваль]] і Стрэшын, прэстыманіяльнымі - Бакшты, Корань, Ванявічы, Ваўча (Бягомль) і інш.
 
{|border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
!colspan=3|'''[[Біскуп]]ыБіскупы віленскія''' (''да 3-га падзелу Рэчы Паспалітай'')
|-|-
|[[1388]]-[[14 лістапада]][[1398]]
Радок 125 ⟶ 130:
|-
|}
{{літ|1=''В. Л. Насевіч''. Віленскае біскупства // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}
== Гл. таксама ==
* [[Каталіцтва ў Беларусі]]
* [[Каталіцтва ў Літве]]
[[pl:Archidiecezja wileńska]]
 
[[Катэгорыя:Каталіцтва ў Беларусі]]