Мацьяш Ракашы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Krateven (размовы | уклад)
др Спасылка на ЭЯЭ за шаблонам
Радок 54:
Быў шостым дзіцём у беднай яўрэйскай сям'і. У гады [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ваяваў на Ўсходнім фронце, дзе апынуўся ў палоне, і ўступіў у [[Венгерская камуністычная партыя|Венгерскую камуністычную партыю]].
 
Вярнуўся ў Венгрыю, ўдзельнічаў ва ўрадзе [[Бела Кун|Белы Куна]]. Камандаваў [[Чырвоная гвардыя, Венгрыя|Чырвонай гвардыяй]] і [[Венгерская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміяй]]. Пасля падзення [[Венгерская савецкая рэспубліка|Венгерскай савецкай рэспублікі]] эміграваў у Аўстрыю, быў арыштаваны і праз дзевяць месяцаў высланы з краіны. У 1920—1924 працаваў у выканкаме [[Камінтэрн]]а, у 1921 г. быў абраны яго сакратаром. У снежні 1924 г. вярнуўся ў Венгрыю, каб арганізаваць нелегальную кампартыю. У верасні 1925 г. арыштаваны, перададзены ваеннаму суду, на якім пракурор патрабаваў смяротнага пакарання, але пратэсты еўрапейскай левай інтэлігенцыі (у тым ліку [[Рамэн Ралан|Р. Ралана]] прывялі да перадачы справы ў грамадзянскі суд, які прыгаварыў яго да васьмі з паловай гадоў зняволяння. У 1934 г. пасля адбыцця срока зноў апынуўся перад судом па абвінавачванню ў злачынствах, здзейсненых у перыяд савецкай рэспублікі, і прыгавораны ў 1935 г. да пажыццёвага зняволення ў катаржнай турме. У кастрычніку 1940 г. урад Савецкага Саюза абмяняў Ракашы на трафейныя сцягі, захопленыя Расіяй падчас падаўлення [[Рэвалюцыя 1848-1849 гадоў у Венгрыі|венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гг.]]. У 1940—1945 гг. у Маскве кіраваў замежным бюро ЦККПВ. У лютым 1945 г. вярнуўся ў Венгрыю разам з савецкай арміяй і ўзначаліў Кампартыю Венгрыі<ref>{{З ЭЕЭ|спасылка=http://www.eleven.co.il/article/13419|загаловак=Ракоши Матьяш}}</ref>.
 
=== Дыктатура Ракашы ===