Аляксей Нічыпаравіч Карпюк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і<ref name="Гардз"/>, бацька быў сябрам [[КПЗБ]]<ref name="Дэмакр"/>. У 1934 годзе скончыў сямігодку<ref name="Дэмакр"/> і ў 1938—1939 гадах вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні, пасля яе закрыцця, у 1939—1941 — у Навагрудскім педагагічным вучылішчы (разам з [[У. Калеснік]]ам<ref name="Дэмакр"/>). У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы (кан. 1942) быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф<ref name="Гардз"/><ref name="Дэмакр"/>, што адаб'ецца на яго далейшай біяграфіі<ref name="Дэмакр"/>. Увосень 1943 уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 быў камандзірам партызанскага атрада імя К. Каліноўскага на Гародзеншчыне. У 1944—1945 служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены, інвалід II групы<ref name="Дэмакр"/>. У 1947 уступіў у [[КПСС]]<ref name="Дэмакр"/>. Скончыў аддзяленне англійскай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага [[раённы аддзел народнай адукацыі|РАНА]] (1949—1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951—1953). У друку дэбютаваў у 1953 аповесцю «У адным інстытуце»<ref name="Гардз"/>. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1953. Працаваў у Гродзенскім педінстытуце (1953—1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955—1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 — загадчык агенцтва «Інтурыст» (Гродна), з 1965 — сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 — упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977—1981 — дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродна (адзін з самых нацыянальных па духу музеяў Беларусі ў савецкія часы<ref name="Дэмакр"/>). З 1978 — зноў сакратар Гродзенскага аддзялення СП БССР<ref name="Гардз"/>, у 2-ой пал. 1980-х актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Гродна: адзін з актывістаў [[Беларускі народны фронт «Адраджэнне»|БНФ]], адзін з заснавальнікаў ЗБС «Бацькаўшчыны», меў цесныя кантакты з клубам [[Паходня|«Паходня»]]<ref name="Дэмакр"/>.
 
А. Карпюк вядомы як аўтар твораў пра жыццё Заходняй Беларусі ў 1-айй пал. 19 ст. — тэме, якая дазваляла ва ўмовах савецкай цэнзуры раскрываць некаторыя старонкі нацыянальнай гісторыі (аповесць «Данута», раман-быль «Вершалінскі рай» і інш.). Вакол А.Карпюка ў Гродне ў 1960-1970-х узнік своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі. У розныя часы з гэтым асяродкам кантактавалі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, [[Браніслаў Ржэўскі]]. Сам А.Карпюк пашыраў забароненую ў БССР літаратуру, ліставаўся з А. Салжаніцыным, які перадаў яму для магчымай публікацыі сваю п'есу «Свеча на ветру» і апавяданні «Правая кисть» і «Как жаль!»; кантактаваў з сям'ёй Геніюшаў. Тэлефонныя размовы А.Карпюка пачалі праслухоўваць, у яго кватэры рабіліся тайныя вобыскі. Аднойчы нехта папярэдзіў пра мяркуемы вобыск — тады Карпюк знішчыў лісты А.Салжаніцына, самвыдат (напрыклад, раман Я. С. Гінзбург «Крутой маршрут» і г.д.). Паводле ўспамінаў жонкі Карпюка, «''нелегальную прадукцыю… ўначы склалі і ўтапілі, … але нешта і захавалася''».<ref name="Дэмакр"/>
 
[[20 чэрвеня]] [[1969]] старшыня [[КДБ СССР]] Ю. Андропаў накіраваў у ЦК КПСС сакрэтны ліст, дзе гаварылася: «''Комитет государственной безопасности Белоруссии располагает данными о политически нездоровых настроениях белорусских писателей — члена КПСС Карпюка и Быкова… Карпюк нелегально распространяет среди своих знакомых различные пасквили в виде книги Гинзбурга-Аксёнова „Крутой маршрут“ и другие. Отрицательно воздействует на молодёжь… Комитетом госбезопасности Белоруссии с санкции ЦК компартии республики готовятся мероприятия, направленные на предотвращение возможных враждебных акций названных лиц''». 21 красавіка 1972 А. Карпюк быў выключаны з КПСС па абвінавачванні ў нацыяналізме, кулацкім паходжанні, хлусні пра сваё мінулае — лагерныя дакументы (цяпер на месцы гэтага лагера, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, створаны музей) былі сфальсіфікаваны афіцэрамі КГБ Фаміным і Клімовічам. У 1970—1972 не мог нідзе ўладкавацца на працу. А.Карпюк прабіваўся да П.Машэрава, і той дапамог яму — у красавіку 1973 А. Карпюку далі вымову (за выступы супраць афіцыйнай палітыкі партыі) і аднавілі ў партыі. Назіранні за А. Карпюком усё адно працягваліся, але, як сведчаць сучаснікі, «''не было ніводнага якога-небудзь прадстаўнічага пісьменніцкага форуму ў Беларусі, дзе б не выступаў Карпюк… ён не саромеўся казаць праўду''», «''не было ни одного собрания в Союзе писателей, на котором не выступил бы Карпюк и не „врезал“ бы по первое число какому-нибудь освиневшему главначпупсу — партийному или литературному''». Сын А.Карпюка Іван напісаў у маі 1976 ліст, адрасаваны Андропаву, дзе гаварылася, што яму, выдатніку МІФІ, не даюць уладкавацца на працу, бо на ім нейкае таўро.<ref name="Дэмакр"/>