Мануэль Вісентэ Маса: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
 
== Біяграфія ==
Маса нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе, вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце Сант'яга ў Чылі. У пачатку вызвольнага руху супраць Іспаніі, які ўзмацніўся ў Паўднёвай Амерыцы, Маса быў арыштаваны ў [[горад Ліма|Ліме]], у той час цэнтры [[віцэ-каралеўства Перу]], а затым некаторы час правёў у зняволенні ў Буэнас-Айрэсе, атрымаў свабоду ў 1815 годзе. У тым жа годзе ён актыўна ўключыўся ў палітыку ў якасці старшыні Грамадзянскай камісіі юстыцыі Буэнас-Айрэса. У 1816 годзе ён заняў пасаду мэра аднаго з раёнаў Буэнас-Айрэса. У далейшым ён зблізіўся і завёў сяброўскія адносіны з [[Хуан Мануэль дэ Росас|Хуанам Мануэлем дэ Росасам]]. У 1820-х Маса актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці. У 1823 годзе ён упершыню быў сасланы за ўдзел у паўстанні супраць Марціна Радрыгеса, а затым другі раз (1829) — за паўстанне супраць Хуана Лавалі.
 
Калі Росас вярнуўся да ўлады, Маса граў важную ролю ва ўрадзе апошняга. На сустрэчы з Хасэ Марыяй Пасам у Кордаве Маса суправаджаў Росаса, калі на таго быў здзейснены замах. У 1832 годзе, калі Росас выйшаў у адстаўку, Маса стаў галоўным міністрам [[Хуан Рамон Балькарсэ|Хуана Рамона Балькарсэ]], але за год ён прыняў удзел у руху, які патрабаваў адстаўкі Балькарсэ. Пасля гэтага ён таксама займаў пасады ва ўрадзе [[Хуан Хасэ В'ямонтэ|Хуана Хасэ В'ямонтэ]].