Бермудскія астравы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64:
 
== Гісторыя ==
Першаадкрывальнікам лічыцца [[Іспанія|іспанскі]] мараплавец [[Хуан дэ Бермудэс]] ([[15051503]] г.). Упершыню астравы з'явіліся на [[Геаграфічная карта|карце]] ў [[1509]] г.
 
[[11 ліпеня]] [[1612]] г. [[Англія|англійская]] [[Вірджынская кампанія]] заснавала на Бермудах калонію Новы Лондан. Усяго з Англіі прыбыло 60 каланістаў на чале першага губернатара Рычарда Мура ([[1583]] - [[1618]] гг.). Было прынята заканадаўства калоніі на аснове англійскай [[права|прававой]] сістэмы. Каланісты займаліся [[земляробства]]м і здабычай хваёвай [[драўніна|драўніны]]. Для абароны ад іспанцаў была ўзведзена [[крэпасць]] Сміт. Аднак Вірджынская кампанія амаль не атрымоўвала прыбыткаў ад пасяленцаў, таму ў [[1614]] г. прадала астравы [[Каралеўства Вялікабрытанія|англійскай кароне]]. Такім чынам, Бермудскія астравы фармальна сталі першай заморскай калоніяй Англіі. У [[1620]] г. калонія атрымала самакіраванне, пачаў працаваць першы [[парламент]].
 
У [[1616]] г. на Бермуды на англійскім караблі быў завезены першы чарнаскуры [[рабства|нявольнік]]. Рабы выкарыстоўваліся для здабычы [[жэмчуг]]у. Калі гэта дзейнасць не прынесла выгоды, яны сталі выкарыстоўвацца для працы на плантацыях і ў [[рамяство|рамесных]] майстэрнях. Хаця памеры плантацый тут былі малымі ў параўнанні з [[Садружнасць Вірджынія|Вірджыніяй]] і [[Вест-Індыя|Вест-Індскімі астравамі]], іх колькасць стала расла. Самы багаты рабаўладальнік у [[1663]] г. меў 17 рабоў. Закон [[1666]] г. абавязваў рабаўладальнікаў забяспечваць рабоў [[зброя]]й і прыцягваць да абароны калоніі. Аднак у [[1673]] г. была выяўлена змова чарнаскурай рабыні супраць свайго гаспадара, таму ў наступным годзе быў прыняты закон аб абмежаванні ўвозу афрыканцаў і [[Мулат|мулатаў]].
 
== Геаграфія ==