Каманчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41:
== Культура ==
З самога пачатку свайго існавання каманчы ўзгадваюцца як [[конь свойскі|конныя]] [[паляванне|паляўнічыя]]. Такім чынам іх адасабленне ад іншых [[шашоны|шашонаў]] і міграцыя на паўднёвыя [[Вялікія раўніны|раўніны]] была выклікана паспяховым асваеннем [[конегадоўля|конегадоўлі]]. Каманчы лавілі дзікіх [[мустанг]]аў, а таксама захоплівалі коняў у прадстаўнікоў суседніх народаў. Першыя напады каманчаў на [[Мексіка|мексіканскія]] паселішчы былі выкліканы менавіта імкненнем захопу свойскіх коняў. Конь адыгрываў прыкметную ролю ў гаспадарчым жыцці і паўседзённай [[культура|культуры]]. Існавала шмат спосабаў лову коняў. Кожны воін меў асабісты статак, аднак адасабляў найбольш любімых скакуноў. Яны пасвіліся каля жытла, атрымоўвалі асобныя імёны, забойства любімага каня прыраўноўвалася да забойства чальца [[сям'я|сям'і]]<ref>[http://sweetheartsofthewest.blogspot.com.by/2013/05/the-comanche-legendary-master-horsemen.html THE COMANCHE - LEGENDARY MASTER HORSEMEN OF THE AMERICAN WEST]</ref>. Каб канчаткова абяззброіць каманчаў, у [[1874]] - [[1875]] гг. [[ЗША|амерыканскія]] ваенныя наўмысна вынішчалі іх коняў<ref>[http://ngm.nationalgeographic.com/2014/03/horse-tribes/quammen-text Native American Horses]</ref>.
 
Асноўнай жывёлай для палявання з'яўляўся [[амерыканскі бізон]]. Актыўнае паляванне на бізонаў пачалося толькі ў [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. Канцэнтрацыя конных паляўнічых на раўнінах прыводзіла да хуткага скарачэння пагалоўя і ў выніку — да знішчэння гэтых жывёл. Каманчы прымалі ўдзел у хуткім скарачэнні дзікіх статкаў. У [[1818]] г. тэхасец Давід Бюрнэ заўважыў, што пасля з'яўлення каманчаў у тых мясцінах праз некалькі гадоў знікла большасць пагалоўя<ref>[http://digitalcommons.unl.edu/cgi/viewcontent.cgi?article=3227&context=greatplainsquarterly Pekka Hamalainen, The First Phase Of Destruction Killing The Southern Plains Buffalo, 1790-1840]</ref>.
 
== Зноскі ==