Чэрокі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
З канца [[17 стагоддзе|XVII]] ст., калі пачалася [[пісьмо]]вая [[гісторыя]] чэрокі, яны актыўна ўдзельнічалі ў ваенных канфліктах з іншымі індзейскімі народамі, выступалі на баку брытанцаў у войнах з [[Францыя]]й, пазней ваявалі з [[ЗША|амерыканскімі]] пасяленцамі і [[Армія ЗША|арміяй ЗША]]. Чэрокі ўмела ўмацоўвалі свае паселішчы, мелі запасныя [[каноэ]] для хуткага перамяшчэння ў ваенных мэтах. Традыцыйная [[зброя]] выраблялася з каменю і цвёрдых парод дрэва. Чэрокі карысталіся [[дзіда]]мі, дроцікамі з атручаным навершам, [[сякера]]мі, [[тамагаўк]]амі, баявымі молатамі і г. д.<ref>[http://www.cherokee.org/About-The-Nation/Culture/General/Cherokee-Weapons Cherokee Weapons]</ref> З другой паловы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. была шырока распаўсюджана [[агнястрэльная зброя]], але традыцыйную зброю шырока выкарыстоўвалі ў [[рытуал]]ьных мэтах.
 
Кожны дарослы мужчына лічыўся воінам. На чале ваенных атрадаў стаялі правадыры. Яны маглі аб'ядноўвацца і падначальвацца вярхоўнаму ваеннаму правадыру. Правадыр абіраўся па рэкамендацыі старога правадыра, падчас рытуала ўзыходжання сведчыў пра тое, што не забіваў жанчын, немаўлят і тых, хто не мог абараніць сябе. Падчас вайны над вёскай паднімалі чырвоны [[сцяг]]. Вайне папярэднічалі зборы воінаў, што суправаджаліся [[танец|танцамі]] з лепшай зброяй. Чэрокі вялі ваенныя кампаніі некалькімі эшэлонамі. Першую галаўную групу воінаў узначальваў вярхоўны правадыр, другую — яго лепшы намеснік, трэцюю — галоўны аратар правадыра, чацьвёртую — ваенны [[шаман]] з памагатымі. Апошняя група нясла рытуальны агмень. Групы суправаджалі па 4 выведніка. УПадчас баюбою чэрокі імкнуліся ўступаць у рукапашную сутычку. Пасля вяртання з вайны воіны перадавалі трафеі сваім жонкам, а потым праходзілі рытуал ачышчэння<ref>[http://thomaslegion.net/cherokee_indians_weapons_war_and_warfare.html Cherokee Indians: Weapons, War, and Warfare]</ref>.
 
=== Гульні ===