Міхал Апанасавіч Вітушка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 31:
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да [[БССР]] выконваў абавязкі начальніка міліцыі ў [[Нясвіж]]ы. Быў арыштаваны органамі НКУС і праз нядоўгі час выпушчаны на волю. У [[1941]] г. арганізаваў Палескую беларускую самаабарону, якая супрацоўнічала з украінскай Сеччу і байцы якой вялі партызанскія дзеянні супраць адступаючых савецкіх войск.
 
У ліпені [[1941]] г. прыязджае з Нясвіжа ў [[Мінск]], дзе бургамістр горада [[Вітаўт Тумаш]] прызначае яго намеснікам [[Дзмітрый Касмовіч|Дзмітрыя Касмовіча]], каменданта гарадской паліцыі і начальніка аправізацыйнага аддзела гарадской управы.<ref>{{Крыніцы/Беларусь учора і сяньня|261}}</ref> Адзін з стваральнікаў беларускай паліцыі ў Мінску. У жніўні 1941 г. Міхал Вітушка камандзір аднаго з аддзелаў [[Беларуская самаахова|Беларускай самааховы]] на Заходнім Палессі, дзе Беларуская самаахова праводзіла сумесную з [[Беларуская вызваленчая армія|Палескай сеччу УПА]] антысавецкую аперацыю. Увосень 1941 г. пасля ўсталявання [[Генеральная акруга Беларусь|цывільнай нямецкай улады]] з'язджае ва ўсходнюю ваенную зону Беларусі. У канцы кастрычніка 1941 г. разам з [[Радаслаў Астроўскі|Радаславам Астроўскім]] і Дзмітрыем Касмовічам арганізуе мясцовую адміністрацыю ў [[Бранск]]у, сярод іншага займаецца зборам цёплых рэчаў у насельніцтва для [[Вермахт]]а.<ref>{{Крыніцы/Беларусь учора і сяньня|304}}</ref> Вясной [[1942]] г. займаецца арганізацыяй нямецкай службы парадку ў Бранскай акрузе. 20 красавіка 1942 г. накіраваны ў [[Смаленск]], дзе таксама разам з Р. Астроўскім і Дз. Касмовічам арганізуе мясцовую адміністрацыю і службу парадку. Міхал Вітушка ўваходзіў у Цэнтральны камітэт [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]], ад якога атрымаў чын генерала. У чэрвені [[1944]] г. удзельнічаў у [[Другі Усебеларускі кангрэс|II Усебеларускім кангрэсе]]. Адзін з арганізатараў планаванага антынямецкага выступу ў Мінску, мэтай якога было абвяшчэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. З лета [[1944]] г. — афіцэр дэсантнага батальёна «[[Дальвіц, Паветрана-дэсантны спецыяльны батальён «Дальвіц»|дэсантнага батальёна «Дальвіц]]», маёр [[Беларуская краёвая абарона|Беларускай краёвай абароны]].
 
Паводле адных звестак, [[17 лістапада]] [[1944]] г. дэсантаваны на Віленшчыну на чале атраду парашутыстаў і [[7 студзеня]] [[1945]] г. быў забіты ў баі.<ref>Сямашка Я. Армія Краёва на Беларусі. Mн., 1994. С. 416.</ref> Паводле іншых звестак, пад яго імем дэсантаваны іншы чалавек, а Вітушка з'явіўся ў [[Беларусь|Беларусі]] пазней, быў дэсантаваны ў ноч з 30 лістапада на 1 снежня<ref>Ёрш С., Горбік С. Беларускі супраціў. Львоў, 2006. С. 148—155.</ref>. Паводле гэтых звестак, дзейнасць у Беларусі Вітушка пачаў у [[1946]] г., рэарганізаваўшы антысавецкі партызанскі рух Цэнтральнай і [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў [[Беларуская вызваленчая армія|Беларускую вызваленчую армію]]. Кіраваў Беларускай незалежніцкай партыяй, рэдагаваў часопіс «За волю». Спыніў партызанскую дзейнасць, узначальваў падполле. У пачатку 1950-х вывеў ацалелыя партызанскія атрады праз Польшчу і Латвію на Захад; сам ён заставаўся ў Польшчы, адкуль кіраваў антысавецкім падполлем, а ў 1960-х перабраўся на Захад.<ref name="nn.by">[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=2534 Ёрш С. Міхал Вітушка памёр двойчы // Наша Ніва, 29.06.2006]</ref>. Яго справа ў [[КДБ]] дасюль не закрытая{{крыніца?}}. Паводле звестак, атрыманых ад яго сына, Міхал Вітушка памёр [[27 красавіка]] [[2006]] г.<ref name="nn.by"/>.