Цфанія-Гедалія Якаўлевіч Кіпніс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13:
У 1946–1948 гг. Цфанія Кіпніс працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Украінскага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, а ў 1948–1949 г. – галоўным мастаком Бірабіджанскага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра.
 
У 1949 годзе вярнуўся ў Мінск. Працягваў працаваць у кніжнай графіцы: напрыклад, аформіў “На мяжы магчымага” Вадзіма Ахотнікава ў перакладзе Міколы Лупсякова (1950), “Соль жыцця” Айзіка Платнера (1957, у перакладзе на беларускую) ды інш. Працаваў у [[Беларускі дзяржаўны тэатр лялек|Беларускім дзяржаўным тэатры лялек]], [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы]], у Мастацкім фондзе БССР. Пасля выхаду на пенсію цалкам прысвяціў сябе грамадскай дзейнасці, якой займаўся і да таго. Выкладаў іўрыт, памнажаў і распаўсюджваў падручнікі па яўрэйскай гісторыі і культуры, арганізоўваў яўрэйскую мастацкую самадзейнасць, адстойваў права яўрэяў на выезд у Ізраіль, актыўна ўдзельнічаў у мемарыяльных мерапрыемствах у [[Яма, мемарыял|“Яме”]] (месцы згубы нацыстамі каля 5 тысяч вязняў мінскага гета). Сам падаў дакументы на выезд у Ізраіль і нечакана хутка атрымаў дазвол.
 
29 лістапада 1972 года Цфанія Кіпніс быў зняты ў Брэсце з цягніка Масква–Вена (разам з жонкай Эстэр) і арыштаваны. Яго ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ БССР у Мінску.