Саскуэханцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
[[Археалогія|Археолагі]] фіксуюць прыход саскуэханцаў у даліну ракі Саскуэхана сярэдзінай [[16 стагоддзе|XVI]] ст. Мяркуюць, што дагэтуль яны насялялі землі на паўночных захадзе, але былі адсунуты ў выніку войн з [[іракезы|іракезамі]]. Ужо посля перасялення саскуэханцы нанеслі паражэнне [[Магаўкі|магаўкам]].
 
У пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] ст. саскуэханцы ўяўлялі сабою канфедэрацыю з 5 плямён. Агульная колькасць магла дасягаць 5 - 7 тысяч чалавек, якія насялялі 20 [[вёска|вёсак]]. Падтрымлівалі саюзныя адносіны з [[магіканы|магіканамі]]. Асноўнымі заняткамі былі [[земляробства]], [[збіральніцтва]] і [[паляванне]]. Захаваліся прадметы іх арыгінальнай [[кераміка|керамікі]]. Размаўлялі на адной з [[іракезскія мовы|іракезскіх моў]]. [[Джон Сміт, капітан|Капітан Джон Сміт]], які сустрэўся з саскуэханцамі ў [[1608]] г., апісваў іх як вельмі высокіх. [[Паўхатан]] лічылі іх [[канібалізм|людаедамі]].
 
З [[1615]] г. саскуэханцы актыўна кантактавалі з [[Францыя|французскімі]], [[Нідэрланды|галандскімі]], пазней [[Англія|англійскімі]] і [[Швецыя|шведскімі]] каланістамі. Паколькі галандцы падтрымлівалі іх ворагаў-іракезаў, саюзныя адносіны з французамі першапачаткова мелі перавагу. У [[1642]] - [[1644]] гг. саскуэханцы мелі ўзброены канфлікт з англійскімі пасяленцамі ў [[Штат Мэрыленд|Мэрылендзе]], але гандаль з англічанамі і саслабленне [[алганкінаў|алганкінаў]] у выніку англійскай каланізацыі ўсходняга ўзбярэжжа [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] спрыялі пашырэнню іх тэрыторый на поўдзень. З 1640-х гг. падтрымлівалі шчыльныя кантакты з шведскімі каланістамі. Шведскія місіянеры зрабілі запісы мовы саскуэханцаў.
 
У [[1650]] г. саскуэханцы ўступілі ў новую вайну з іракезамі. У [[1651]] г. [[магаўкі]] ўварваліся ў даліну ракі Саскуэхана, дзе сустрэлі моцны адпор. Саскуэханцы былі добра ўзброены, адна з вёсак нават мела [[гармата|гармату]]. Аднак у [[1653]] г. іракезы перарвалі іх зносіны з французамі, а галандцы адмовіліся прадаваць [[агнястрэльная зброя|агнястрэльную зброю]] і прыпасы. У [[1655]] г. галандцы захапілі шведскую калонію. У [[1656]] г. саскуэханцы былі вымушаны дамаўляцца з магаўкамі аб міры. Падчас вайны яны моцна пацярпелі ад эпідэміі [[Натуральная воспа|воспы]].
 
У [[1663]] пачаўся яшчэ адзін зацяжны канфлікт з іракезамі. На першых парах, саскуэханцы атрымоўвалі дапамогу ад англічан, але пасля захопу [[Горад Нью-Ёрк|Нью-Ёрка]] англійскія калоніі сфарміравалі асабісты саюз з іракезамі. Да [[1669]] г. у саскуэханцаў засталося толькі 300 воінаў, але, калі яны звярнуліся да іракезаў з прапановай аб міры, іх пасла забілі. У [[1675]] г. іракезы здолелі выгнаць рэшткі саскуэханцаў з іх тэрыторый. Бежанцы сутыкнуліся з адпорам англійскіх пасяленцаў і ў выніку ў [[1676]] г. частка перасялілася ў [[Штат Паўночная Караліна|Паўночную Караліну]], дзе змяшалася з [[тускарора]], а частка здалася ў палон магаўкам і [[анейда]].
 
У нашы дні У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. [[квакеры]] заснавалі ў [[Садружнасць Пенсільванія|Пенсільваніі]] вёску індзейцаў-[[хрысціянства|хрысціян]] Канестога. Сярод яе жыхароў было 20 нашчадкаў саскуэханцаў. Падчас паўстання [[Пантыяк, правадыр|Пантыяка]] яны былі забіты англійскімі пасяленцамі.
 
== Спасылкі ==