Эры (народ): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
Першая [[пісьмо]]вая ўзгадка пра эры з'явілася ў рапартах [[Францыя|французскіх]] вандроўнікаў, якія сутыкнуліся з прадстаўнікамі гэтага народа ў [[1615]] г. каля [[Ніягарскі вадаспад|Ніягарскага вадаспада]]. Назва паходзіць ад [[іракезскія мовы|іракезскага]] наймення ''Erielhonan'' ("доўгі [[хвост]]"). [[Ваяндот|Гуроны]] называлі эры словам ''Yenresh'' ("[[Пума|кугуары]]"). У французскіх дакументах таксама вядомы як ''Nation du Chat'' ("нацыя [[кот свойскі|ката]]").
 
Мяркуюць, што эры складалі канфедэрацыю некалькіх плямён. Размаўлялі на [[мова|мове]], блізкай да мовы гуронаў. Займаліся [[земляробства]]м і [[паляванне]]м. Жылі ў 19 [[вёска]]х. Французы ацэньвалі агульную колькасць эры ад 4000 да 15000 чалавек. [[Іракезы]] лічылі эры вялікімі воінамі, апавядалі, быццам бы тыя выкарыстоўвалі супраць іх атручаныя [[страла|стрэлы]].
 
Эры не мелі прамых [[гандаль|гандлёвых]] зносін з французскімі, [[Нідэрланды|галандскімі]] або [[Швецыя|шведскімі]] каланістамі, а таму амаль не карысталіся [[агнястрэльная зброя|агнястрэльнай зброяй]]. У [[1635]] г. яны пацярпелі паражэнне ад [[алганкіны|алганкінаў]]. У [[1651]] г. яны прынялі бежанцаў [[Нейтраль, народ|нейтраль]] і гуронаў, што ратаваліся ад іракезаў, аднак ператварылі іх у [[рабоў|рабоў]]. Іракезы запатрабавалі выдаць ім бежанцаў. Адмова эры прывяла да доўгіх перамоў. У [[1653]] г. адзін з прадстаўнікоў міратворчай дэлегацыі эры забіў правадыра [[сенека, народ|сенека]], пасля чаго разгарнулася вайна [[1654]] - [[1656]] гг., у якой эры былі пераможаны іракезамі.
 
Французскія [[картаграфія|картографы]] працягвалі паказваць эры на сваіх [[геаграфічная карта|картах]] да [[1670]] г., пакуль падчас экспедыцыі не было высветлена, што іх землі назаўсёды пакінутыя. У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. іх занялі гуроны.
 
== Гл. таксама ==