Арэхава-Зуева: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
Арэхава-Зуева — адзін з найстарэйшых у Расіі цэнтраў тэкстыльнай прамысловасці, якая развіта ў Арэхава яшчэ з [[XVIII]] стагоддзя (з пачатку дзейнасці прадпрымальнікаў [[дынастыя Марозавы|Марозавых]]). У [[1862]] годзе праз Арэхава быў адкрыты рух на лініі [[Масква]] — [[Ніжні Ноўгарад]]. У [[1890]] годзе ў Арэхава налічвалася 17 фабрык, на якіх працавала больш за 30 тыс. рабочых.
 
Арэхава-Зуева — цэнтр страйкавага руху XIX — пачатку XX стагоддзяў. (у [[1885]] адбылася [[Марозаўская стачка]], адна з найбуйнейшых у Расіі); арэхава-зуеўскія рабочыя ўдзельнічалі ў [[РускаяРэвалюцыя рэвалюцыя1905—1907 1905-1907гадоў у Расіі|рэвалюцыйным руху 1905-1907 гадоў]]. З [[1901]] года ў Арэхава існаваў раённы камітэт [[РСДРП]] (узначалены [[Іван Васільевіч Бабулін|Іванам Бабуліным]]).
 
У [[1904]] годзе пад кіраўніцтвам [[Леанід Барысавіч Красін|Л. Б. Красіна]] пабудавана электрастанцыя, электрыфікаваныя мануфактуры і гарадская гаспадарка. У [[1916]] годзе пачалі вырабляць першыя дыэлектрычныя пліты на заводзе «Карбален». 17 жніўня [[1917]] года горад атрымаў сучасную назву і статус.