Этнічная тэрыторыя беларусаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56:
У 1869 г. была ліквідавана каталіцкая [[Мінская дыяцэзія (гістарычная)|Мінская дыяцэзія]] (1798—1869), а сяляне-каталікі пачалі прымусова ў [[1870]]-ыя гг. пераводзіцца ў [[праваслаўе]], хоць складалі ў тыя часы невялікую частку насельніцтва Мінскай губерні ў параўнанні з сялянамі-праваслаўнымі (у асноўнай масе былымі ўніятамі, лаяльнасць і шчырасць да праваслаўя якіх доўга ставілася пад сумненне расійскім урадам<ref>''Долбилов, М.Д.'' Русский край... С. 81, 705, 750; ''Сталюнас, Д.'' Границы в пограничье...С. 280.</ref>). [[22 снежня]] [[1870]] г. і сама [[Мінская губерня]] расійскімі ўладамі была вылучана са складу самога [[Літоўскае генерал-губернатарства|Віленскага генерал-губенатарства]]. Таму з пачатку 1870-х гг. да «Беларусіі» тапанімічна пачалі адносіць і [[Мінская губерня|Мінскую губерню]]<ref>Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. — Ч. 1. — С. 287; Народы России. Белорусы и поляки... С. 1; ''Сталюнас, Д.'' Границы в пограничье...С. 263.</ref><ref>''Литвинов, М.М.'' Литовская область... С. 3, 9.</ref><ref>У 1882 г. быў выдадзены III том «Литовское и Белоруское Полесье» шматтомнага выдання «Живописная Россия», прысвечаны літоўска-беларускім губерням, гістарычная частка якога была напісана [[Адам Ганоры Кіркор|Адамам Кіркорам]], які не быў прафесійным гісторыкам. Кіркор напісаў: «Спачатку Беларуссю называлі толькі цяперашнія Магілёўскую і Віцебскую губерні <...> але ў цяперашні час, з этнаграфічнага пункту гледжання, як у племянных, так і ў бытавых і народных адносінах, Беларуссю справядліва называюць усе тры губерні: Магілёўскую, Віцебскую і Мінскую. Выключэнне складаюць толькі тры паветы Віцебскай губерні, населеныя латышамі. Можна бы зрабіць яшчэ выключэнне для Пінскага, часткова і Мазырскага паветаў Мінскай губерні, дзе гаворка больш падобная да маларасійскай» (С. 249). У томе увесь край фактычна называўся «Палессем», якое складалася з дзвюх частак — «Літоўскае Палессе» (Ковенская, Віленская і Гродзенская губерні) і «Беларускае Палессе» (Мінская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Аднак тэрмін «Палессе» не атрымаў ніякай папулярнасці (у адрозненне ад кнігі) і найменне губерняў Паўночна-Заходняга края «Палессем» не мела ніякіх наступстваў.</ref>.
 
[[File:Belarusians, 1903Karsky map (1918 edition).jpg|300px|thumb|left|Этнаграфічная карта беларусаў (паводле моўнага крытэрыя), складзеная [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхімам Карскім]], в 1903 г.), друк 1918 г.]]
З [[1890]]-х гг. назва «Беларусія» («Беларусь») пачала стала распаўсюджвацца (коламі афіцыйнай навукі Расійскай імперыі, дзеячамі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, у тым ліку пад яўным уплывам [[заходнерусізм|«заходнерусізму»]]<ref>''Белы, А.'' Хроніка «Белай Русі»... С. 165.</ref>) і на [[Гродзенская губерня|Гродзенскую]] (акрамя паўднёвых яе паветаў)<ref>На большасці этнаграфічных карт XIX — пачатку XX ст., якія па сутнасці фактычна былі лінгвістычнымі, жыхары Заходняга Палесся (г.зн. паўднёвых паветаў Гродзенскай губерні, Пінскага і часткі Мазырскага паветаў Мінскай губерні) былі аднесены да маларусаў (украінцаў) – карты А. Рыціха (1875), Г. Нобэрта (1888), Я. Карскага (1903, 1917), Л. Нідэрле (1909), Т. Фларынскага (1911) і інш. Падабенства фанетычных норм валынскага дыялекту ўкраінскай мовы да гаворак насельніцтва вышэйназваных паветаў вымушала навукоўцаў адносіць яго да маларусаў (украінцаў). (Гл.: ''Насытка, Г.'' "Тыя ж беларусы"… С. 14.). Падабенства гаворак насельніцтва Валыні і Заходняга Палесся захавалася са старажытных часоў і звязана з тым, што ў эпоху славянскіх плямён тэрыторыя Валыні і Заходняга Палесся была заселена племем [[валыняне|валынян]] і часткова [[драўляне|драўлян]], большая частка далёкіх нашчадкаў якіх увайшла ў часы Высокага Сярэдневечча ў склад [[украінцы|украінцаў]], а меншая (заходнепалеская) частка — у склад [[беларусы|беларусаў]].</ref> і большую частку [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] (за выключэннем «паўночна-заходняга яе кутка» — [[Троцкі павет, Расійская імперыя|Троцкага павета]])<ref>''Белы, А.'' Белая Русь... С. 307; ''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі... С. 13—14; ''Петров, Н.И.'' Белоруссия и Литва... С. 1.</ref><ref>У пятым томе (1891) вядомага і папулярнага [[Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона|энцыклапедычнага слоўніка Бракгауза і Эфрона]] ў артыкуле «Белоруссия» пад Беларуссю яшчэ разумелі Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую губерні і заходнюю частку Смаленскай губерні, а ў артыкуле «Белоруссы» таго ж тома рассяленне беларусаў (на падставе мовы — паводле даследаванняў Яўхіма Карскага) акрэслівалася і Гродзенскай (акрамя паўднёвых паветаў) з большай часткай Віленскай губерні (акрамя Троцкага павета). Гл.: Белоруссия // Энциклопедический словарь; изд. Ф.А. Брокгауз... С. 231; Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф.А. Брокгауз... С. 232.</ref>. Гэтаму ў першую чаргу спрыялі лінгвістычныя (і менш — этнаграфічныя) даследаванні ([[Іван Іванавіч Насовіч|Іван Насовіч]], [[Павел Васілевіч Шэйн|Павел Шэйн]], [[Юльян Фаміч Крачкоўскі|Юльян Крачкоўскі]], [[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|Мікалай Нікіфароўскі]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхім Карскі]] і інш.), якія праводзіліся навуковымі ўстановамі Расійскай імперыі і прыватнымі даследчыкамі ў папярэдні час<ref>Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф.А. Брокгауз... С. 232.</ref>.
Лінгвістычныя даследаванні паказвалі падобнасць гаворак мовы сялянскага насельніцтва ў многіх частках пяці губерняў Паўночна-Заходняга края (Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай), а таксама ў сумежных — [[Смаленская губерня|Смаленскай]] і [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай]], пашыраючы ўсходнюю этнічную тэрыторыю беларусаў да [[Горад Ржэў|Ржэва]] і [[Горад Бранск|Бранска]]. Канчаткова замацавала назву «Беларусь» за тэрыторыяй упершыню ў гісторыі апісаных і нанесеных на карту гаворак мовы, якая цвёрда атрымала назву [[беларуская мова|«беларускай мовы»]]<ref>Тэрмін «беларуская мова» «выціснуў» іншыя канкурэнтныя назвы мовы славянамоўнага насельніцтва края, якія існавалі раней («руская мова» ці «русінская мова») альбо прапаноўваліся мясцовай інтэлігенцыяй — «славяна-крывіцкая мова» ([[Ян Чачот]]), «крывіцкая мова» ([[Зарыян Даленга-Хадакоўскі]], [[Павел Міхайлавіч Шпілеўскі|Павел Шпілеўскі]], [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлаў Ластоўскі]]), «літоўска-руская мова» ([[Уладзіслаў Сыракомля]]), «літоўска-русінская мова» ([[Адам Міцкевіч]], [[Вінцэнт Каратынскі]]) і г.д. Тэрмінам «літоўска-руская мова» імкнуліся абазначыць мову тых людзей, якія жывуць у «Літве» і называюцца «літоўцамі», але карыстаюцца «рускай мовай» (у сучасным разуменні — гаворкамі беларускай і (на Заходнім Палессі) украінскай моў).</ref>, публікацыя фундаментальнага шматтомнага даследавання [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхіма Карскага]] «Беларусы» (асабліва тамы «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай славеснасці» (1903) і «Мова беларускага племені» (1908)). Праўда, пазней Карскі выказваўся, што акрэсліў тэрыторыю не беларускага этнаса, а беларускай мовы<ref>''Насытка, Г.'' "Тыя ж беларусы"… С. 14.</ref>. Падобнасць гаворак мовы сялянскага насельніцтва ў паўночна-усходніх частках лінгвістычнай карты Яўхіма Карскага (як і іншых лінгвістаў) у многім тлумачылася тым, што раней на гэтых абшарах жыло племя [[крывічы|крывічоў]], якое ахоплівала арэалы вакол гарадоў [[горад Полацк|Полацк]], [[горад Віцебск|Віцебск]], [[горад Пскоў|Пскоў]], [[горад Смаленск|Смаленск]], [[горад Вялікія Лукі|Вялікія Лукі]] і [[горад Цвер|Цвер]], аднак толькі частка генетычных і моўных нашчадкаў крывічоў прыняла ўдзел у [[этнагенез беларусаў|этнагенезе беларусаў]]. Характэрна, што ў гэтых і іншых даследаваннях [[беларусы|«беларусы»]] разглядаліся (як таго патрабавала афіцыйная расійская імперская ідэалогія [[заходнерусізм]]а і цэнзура) як частка [[трыадзіны рускі народ|«адзінага рускага народа»]], аднак выяўленыя рысы мовы і культуры (нават сялянскага насельніцтва) сведчылі аб выразнай своеасаблівасці [[Паўночна-Заходні край|«Паўночна-Заходняга края»]] ад іншых частак Расійскай імперыі<ref>[[Яўхім Фёдаравіч Карскі|''Карский Е.Ф.'']] Этнографическая карта белорусского племени. — Прага, 1917.</ref>.