Іракезы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 104:
 
=== Сацыяльная арганізацыя ===
Ужо першыя еўрапейцы, якія сутыкаліся з іракезамі, бачылі выразныя адрозненні паміж еўрапейскім і іракезскім [[грамадства]]мі. У першую чаргу, у іракезаў выразна вылучаўсямеўся высокі сацыяльны статус жанчын. Жанчыны займаліся [[земляробства]]м, адказвалі за [[сям'я|сямейную]] і родавую гаспадарку, таму зямля і маёмасць перадаваліся па жаночай спадчыне. У доўгай хаціне распараджалася старэйшая жанчына. Жанчыны былі ўключаны ў абмеркаванне найбольш важных пытанняў<ref>[http://theiroquoisstory.weebly.com/iroquois-social-roles.html The Iroquois]</ref>. Пры разводзе дзеці і маёмасць даставаліся жанчыне. Нарэшце, адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі.
 
Налічвалася 15 матрылакальных родаў. У [[каюга]], [[анандага]], [[сенека, народ|сенека]] і [[тускарора]] таксама вылучаліся больш дробныя матрылакальныя падраздзяленні<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Iroquois-Kinship.html Iroquois - Kinship]</ref>. Чальцы матрылакальных родаў супрацоўнічалі і аказвалі падтрымку адзін іншаму, супольна арганізоўвалі гульні і [[рэлігія|рэлігійныя]] абрады, помсцілі за забойства сваякоў<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Iroquois-Sociopolitical-Organization.html Iroquois - Sociopolitical Organization]</ref>. Роды ня мелі пэўнай мяжы, іх прадстаўнікі сустракаліся ў кожным паселішчы, часам жылі ў розных доўгіх хацінах. На чале рода стаяла старэйшая жанчына.