Іракезы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 118:
Іракезы традыцыйна выкарыстоўвалі доўгія [[Дзіда|дзіды]], [[лук]]і і [[страла|стрэлы]], [[нож|нажы]], [[тамагаўк]]і, [[булава|булавы]], [[шчыт]]ы і г. д.<ref>[http://peopleof.oureverydaylife.com/traditional-iroquois-weapons-10561.html Traditional Iroquois Weapons]</ref><ref>[https://cayuga-iroquois.wikispaces.com/weapons+%26+tools weapons & tools]</ref> Дзіды мелі каменныя навершы. Звычайна для іх выкарыстоўваліся вострыя рачныя камяні<ref>[https://sites.google.com/a/theearthschool.org/iroquoisonline2013/the-haudenosaunee/weapons-2 Tools and Weapons]</ref>. Нажы рабілі з крэменю. Пасля з'яўлення еўрапейцаў хутка распаўсюдзілася [[агнястрэльная зброя]]. Іракезскія паселішчы былі добра ўмацаванымі, прычым традыцыя будаваць умацаванні характэрна ўжо для [[Археалагічная культура|культуры]] Аваска.
 
Стварэнне адзінай лігі іракезаў спрыяла заканчэнню міжусобіц. Крывавыя канфлікты стрымліваліся міжплемянным [[суд]]ом. Калі ж яны ўзнікалі паміж іракезамі, то дзейнічала "[[дыпламатыя]]" [[вампум]]аў — перадача вампума ад рода забойцы да рода пацярпелага. Часам яна выкарыстоўвалася ў дачыненні да іншых [[Іракезскія мовы|іракезамоўных]] народаў і суседніх плямёнаў [[алганкіны|алганкінаў]]. Аднак знешнія агрэсіўныя войны з'яўляліся часткай культуры іракезаў<ref>[http://www.lagrange.edu/resources/pdf/citations08/CULTURALASPECTSOFWARFARE.pdf CANDICE CAMPBELL, CULTURAL ASPECTS OF WARFARE: THE IROQUOIS INSTITUSION OF THE MOURNING WAR]</ref>. Яны дапамагалі [[Сацыяльная адаптацыя|сацыялізацыі]] маладых мужчын, набыццю пэўнага статуса. Згуба на вайне выклікала гора сваякоў і патрабавала абавязковай помсты, так што на роўні са звычайнымі войнамі існавалі і так званыя "жалобныя войны". Буйным ваенным дзеянням папярэднічалі дыпламатычныя высілкі. Ліга або адзін з народаў лігі імкнуўся заключыць саюз супраць узаемнага ворага. У [[Бабровыя войны|Бабровых войнах]] ліга іракезаў паспяхова дзейнічала супраць ваенна-палітычнага саюза на чале з [[Новая Францыя|Новай Францыяй]], а таксама супраць нейтральных плямён. Гэта дасягалася з дапамогай перамоў, адцягнення сіл супернікаў шляхам набегаў.
 
=== Канібалізм ===