Іракезы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 125:
=== Канібалізм ===
Ваенныя дзеянні суправаджаліся практыкай [[канібалізм]]а ў дачыненні да ваеннапалонных. [[Археалогія|Археолагі]] фіксуюць існаванне звычая людаедства з [[1300]] г. Сустракаюцца меркаванні, што ён мог існаваць ужо ў эпоху [[археалагічная культура|культуры]] Аваска. У паданнях [[эпас|эпічны]] герой [[Гаявата]] раскайваецца ў людаедстве падчас вайны. Згадванні пра жаданне з'есці цела ворага маюцца ў запісах ваяўнічых прамоў правадыроў іракезаў і [[ваяндот|гуронаў]] [[17 стагоддзе|XVII]] ст. [[Францыя|Французскія]] [[езуіты]] апісвалі выпадкі канібалізма з боку гуронаў і іракезаў у перыяд [[Бабровыя войны|Бабровых войн]]. Так, у [[1677]] г. 50 палонных, дастаўленых да [[сенека, народ|сенека]], былі падвергнуты катаванням, пасля чаго [[сэрца|сэрцы]] памерлых былі з'едзены. Апошнія выпадкі канібалізма сярод [[магаўкі|магаўкаў]] зафіксаваны падчас [[Вайна за незалежнасць ЗША|вайны за незалежнасць ЗША]]<ref>[http://www.jstor.org/stable/481728?origin=JSTOR-pdf&seq=1#page_scan_tab_contents Thomas S. Abler, Iroquois Cannibalism: Fact Not Fiction]</ref>.
 
=== Фальклор ===
Іракезы захавалі надзвычай багаты [[фальклор]]: [[міф]]ы, [[казка|казкі]], [[легенда|легенды]], [[Прымаўка|прымаўкі]] і г. д. Асабліва вылучаюцца [[эпас|эпічныя]] паданні пра [[Гаявата|Гаявату]] і [[Дэганавайда|Дэганавайду]], стваральнікаў лігі іракезаў.
 
== Рэлігія ==