Мост: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rugp (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
малюнок
Радок 1:
[[Выява:Mainz-Theodor-Heuss-Bruecke-2005-05-16a.jpg|thumb|250 px|right|Мост Тэадора Хойса ў [[Майнц]]ы, [[Германія]].]]
[[Файл:Акрабатычны мост.jpg|thumb|250px|Акрабатычны мост у трэнажорнай зале, [[Галівуд]].]]
'''Мост'''  — штучнае [[Пабудова|збудаванне]], перакінутае цераз [[рака|раку]], [[яр]], [[возера]] ці іншую фізічную перашкоду. Мост, перакінуты цераз [[дарога|дарогу]], завуць [[пуцеправод]]ам, мост цераз [[яр]] ці [[цясніна|цясніну]]  — [[віядук]]ам.
 
Мост з'яўляецца адным з найстаражытнейшых [[Інжынерыя|інжынерных]] вынаходстваў чалавецтва.
 
== Этымалогія ==
Беларускае слова «мост» (таксама руск. «мост», укр. «міст», польск. «most») паходзіць ад протаславянскага «*mostъ», а яно  — ад протагерманскага «*masta-». Германскія словы (англ. «bridge», ням. «Brücke», дацк. «brug») паходзяць ад протагерманскага кораня «brugjā-». Лацінскае «pons» (італ. «ponte», фр. «pont», бел. «пантон») паходзіць праз протаіндаеўрапейскае «*pont-» (шлях, дарога) ад санскр. «páthin».
 
== Канструкцыя ==
Радок 13 ⟶ 14:
Пралётныя пабудовы складаюцца з апорных канструкцый: [[Бэлька, тэхніка|бэлек]], [[Ферма, канструкцыя|фермаў]], дыяфрагмаў (папярочных бэлек) і ўласна пліты праезнай часткі. Статычная схема пралётных пабудоў можа быць аркавай, бэлечнай, рамнай, вантавай ці камбінаванай; яна вызначае тып моста па канструкцыі. Звычайна пралётныя будынкі прамалінейныя, аднак у выпадку неабходнасці (напрыклад, пры пабудове [[Эстакада|эстакад]] і дарожных развязак) ім надаюць складаную форму: [[Спіраль|спіралепадобную]], [[Кола (геаметрычная фігура)|колцавую]], і г.д.
 
Формы апор могуць быць вельмі разнастайнымі. Прамежкавыя апоры завуцца быкамі, берагавыя  — устоямі. Устоі служаць для злучэння моста з падыходнымі насыпамі.
 
Матэрыяламі для мастоў служаць [[метал]] ([[сталь]] і [[алюмініевыя сплавы]]), [[жалезабетон]], [[бетон]], [[прыродны камень]], [[дрэва]].
Радок 48 ⟶ 49:
== Будаўніцтва мастоў ==
[[Выява:125 - Québec - Pont de Québec de nuit - Septembre 2009.jpg|thumb|right|200px|[[Квебекскі мост]] уначы]]
Першым (і самым дарагім  — да 50  % выдаткаў ад агульнага кошту будаўніцтва) этапам у пабудове моста з'яўляецца ўзвядзенне апор. Апоры майструюцца ў адкрытых [[катлаван]]ах ці шляхам апускання ў [[грунт]] [[паля]]ў, апускных калодзежаў, [[Кесон, гідратэхніка|кесонаў]], зборных [[Абалонка|абалонак]]. Палі (у асноўным, жалезабетонныя) выкарыстоўваюцца, галоўным чынам, пры будаўніцтве малых і сярэдніх мастоў. Яны апускаюцца ў грунт пры дапамозе [[Дызельны рухавік|дызельных]] [[молат]]аў і [[Электрычнасць|электрычных]] [[Вібратар, тэхніка|вібрапагружальнікаў]]. Пры ўзвядзенні вялікіх мастоў выкарыстоўваюцца звычайна зборныя абалонкі дыяметрам да 3 метраў.
 
Пралётныя пабудовы звычайна ўсталёўваюць на апоры [[Мантажны кран|мантажнымі кранамі]]. Пры будаўніцтве вялікіх мастоў пралётную пабудову нярэдка збіраюць на [[бераг|беразе]] і затым перасоўваюць (насоўваюць) па апорах з аднаго берага на іншы. Навясны метад усталёўкі прадугледжвае нарошчванне канструкцыі ад апоры моста ў яго пралёт. Пры гэтым ужываецца навясны мантаж з дапамогай крана, які рухаецца па ўжо пабудаванай частцы (для металічных пралётных будынкаў), ці навясная зборка з вырабам асобных элементаў на [[завод]]зе і наступнай перавозкай іх да аб'екта (для жалезабетонных).
Радок 72 ⟶ 73:
=== Паводле канструкцыі ===
Паводле канструкцыі масты падзяляюцца на:
* [[Бэлечны мост|Бэлечныя]]  — самы просты тып мастоў. Прызначаны для перакрыцця невялікіх пралётаў. Пралётныя будынкі  — бэлькі, якія перакрываюць адлегласць паміж апорамі.
* [[Кансольны мост|Кансольныя]]  — складаецца з кансолей. У наш час будуецца рэдка.
* [[Вісучы мост|Вісучыя]]  — мост, у якім асноўная апорная канструкцыя выканана з гнуткіх элементаў (кабеляў, лін, ланцугоў і інш.), што працуюць на расцяжэнне, а праезная частка падвешана. Гэты тып маюць усе найвялікшчыя па даўжыні і вышыні пралёта масты свету.
* [[Вантавы мост|Вантавыя]]  — падтып вісячых мастоў: ролю асноўнай апорнай канструкцыі выконвае вантавая ферма, зробленая з прамалінейных стальных [[лін]]аў.
* [[Арачны мост|Арачныя]]  — асноўнымі апорнымі канструкцыямі з'яўляюцца [[Арка|аркі]] ці [[скляпенне|скляпенні]]. Пры гэтым апорам перадаюцца не толькі вертыкальныя, але і гарызантальныя нагрузкі.
* [[Пантонны мост|Пантонныя]], ці [[Наплаўны мост|наплаўныя]]  — часовыя масты на плывучых апорах.
 
Варта адзначыць асобна [[Гарбаты мост|гарбатыя масты]], якія адрозніваюцца сваёй формай: яны істотна выгінаюцца ўверх.
Радок 85 ⟶ 86:
=== Разводныя масты ===
: ''Глядзі таксама [[Разводны мост]], [[:Катэгорыя:Разводныя масты|Катэгорыя:Разводныя масты]]''
Асобны тып мастоў  — разводныя масты. У разведзеным стане мост не замінае праходу суднаў. Сваімі разводнымі мастамі знакаміты [[Санкт-Пецярбург]], дзе ўсе масты цераз [[рака Нява|Няву]], акрамя Вялікага Абухоўскага моста, з'яўляюцца разводнымі.
 
Адмысловыя канструкцыі разводных мастоў:
Радок 107 ⟶ 108:
У [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] папулярнасцю карыстаўся [[класіцызм]]. Масты, пабудаваныя ў гэтым стылі, адрознівалі выразная [[сіметрыя]], уважлівае стаўленне да [[прапорцыя|прапорцый]] пабудовы, пралёты вялікіх памераў. [[Класіцызм]] быў шырока распаўсюджаны ў Францыі ([[Мост Згоды]] ў Парыжы) і [[Расія|Расіі]] ([[Крыжовы мост]] у [[горад Пушкін|Пушкіне]]).
 
Да сярэдзіны XIX стагоддзя сфарміраваліся асноўныя формы металічных мастоў. У гэты перыяд вялікае распаўсюджанне атрымалі рашэцістыя гаўбечныя фермы. Значнае развіццё атрымалі канструкцыі арачных мастоў (гл. напрыклад віядук Гарабі, пабудаваны [[Густаў Эйфель|Густавам Эйфелем]]). У канцы XIX стагоддзя папулярнасць набываюць вісячыя масты: у [[1883]] у ЗША быў пабудаваны [[Бруклінскі мост]], крыху пазней  — [[Манхэтэнскі мост|Манхэтэнскі]]. Вісячыя масты захоўваюць сваю папулярнасць і ў XX ([[Залатыя Вароты, мост|мост «Залатыя Вароты»]]) і [[XXI стагоддзе|XXI стагоддзі]].
 
== Знакамітыя масты ==
[[Выява:GoldenGateBridge.jpg|thumb|right|[[Залатыя Вароты, мост]]]]
* [[Залатыя Вароты, мост|Мост «Залатыя Вароты»]]
: Знаходзіцца ў [[Сан-Францыска]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]; перакінуты цераз [[праліў Залатыя Вароты|аднайменны праліў]]. Адкрыты ў [[1937]] годзе. Належыць да тыпу вісячых мастоў, збудаваны са сталі. Вышыня асноўнага пралёта  — 230, даўжыня асноўнага пралёта  — 1280, агульная даўжыня  — 1970 метраў. Каля трыццаці гадоў «Залатыя вароты» займалі першае месца ў спісе найвялікшых мастоў свету. Больш чым за семдзесят гадоў, якія прайшлі з моманту яго адкрыцця, мост стаў, пэўна, самай вядомай з выдатнасцей Сан-Францыска. Сумна вядомы як «мост самазабойцаў»  — у сярэднім кожныя два тыдні хтосьці накладвае на сябе рукі, саскочыўшы ў ваду з гэтага моста<ref>[[The New Yorker]]: [http://www.newyorker.com/archive/2003/10/13/031013fa_fact Letter from California: Jumpers]{{ref-en}}</ref>.
[[Выява:London Tower Bridge 501523 h000032.jpg|thumb|200 px|left|Таўэр Брыдж]]
* [[Таўэрскі мост|Таўэр Брыдж]]
: Разводны мост цераз [[Рака Тэмза|Тэмзу]] ў [[Лондан]]е, [[Вялікабрытанія]], збудаваны ў [[1894]]зе. Знакаміты дзякуючы дзвюм [[вежа]]м вышынёй па 65 метраў кожная, усталяваных на ўстоях. З'яўляецца адным з сімвалаў Лондана і Вялікабрытаніі.
* [[Бруклінскі мост]]
: Адзін з найстарэйшых падвесных мастоў ЗША. Злучае раёны [[Бруклін]] і [[Манхэтэн]] у [[Нью-Ёрк]]у, перасякаючы праліў [[Рака Іст-Рывер|Іст-Рывер]]. Быў адкрыты ў [[1883]]зе; на момант збудавання гэта  — найвялікшы падвесны мост у свеце. [[Бруклінскі мост]]  — першы ў свеце, у канструкцыі якога выкарыстоўваліся стальныя прэнты.
* [[Мост Уздыхаў]]
: Аркавы мост у стылі барока. Перакінуты цераз [[Палацавы канал]] у [[Венецыя|Венецыі]], [[Італія]] і злучае Палац Дожаў (у якім змяшчаўся [[суд]]) і [[турма]]. Згодна з легендай, папулярызаванай [[Джордж Гордан Байран|Джорджам Байранам]], назва моста паходзіць ад уздыхаў асуджаных, якія, праходзячы па мосце, кідалі свой апошні погляд на Венецыю, але гэта наўрад ці адпавядае рэчаіснасці<ref>[http://europeforvisitors.com/venice/articles/bridge_of_sighs.htm EuropeForVisitors.com: Bridge of Sighs]{{ref-en}}</ref>.
Радок 125 ⟶ 126:
: Арачны [[Готыка|гатычны]] мост, аздоблены барочнай [[скульптура]]й, цераз раку [[Рака Влтава|Влтава]] ў [[Прага|Празе]], [[Чэхія]]. Захаваўся з Сярэдніх вякоў, вядомы дзякуючы вежам пры ўваходзе на мост і трыццаццю [[скульптура]]мі, што ўпрыгожваюць мост.
* [[Акасі-Кайке]]
: Самы доўгі падвесны мост і самы высокі мост у свеце. Знаходзіцца ў [[Японія|Японіі]], перасякае праліў [[Акасі]] і злучае гарады [[Кобэ]] і [[Авадзі]]. Вышыня галоўнага пралёта  — 297 метраў, агульная даўжыня моста  — 3911 метраў.
 
* [[Басфорскі мост]]
Радок 134 ⟶ 135:
: Мост цераз раку [[Об]] у горадзе [[Сургут]]. Знакаміты тым, што з'яўляецца сусветным рэкардсменам па даўжыні пралёта сярод аднапілонных вантавых мастоў.
* [[Мост цераз заліў Ханчжоўвань]]
: Самы доўгі (36 км) трансакіянскі мост у свеце, збудаваны каб скараціць шлях з [[Шанхай|Шанхая]] да прамысловай зоны [[Нінба]] c 400 да 80  км, быў адкрыты для праезду [[1 мая]] [[2008]] годзе.
 
== [[Катастрофа|Катастрофы]] ==
Радок 142 ⟶ 143:
Самая ранняя вядомая буйная катастрофа адбылася ў [[1297]] годзе, калі ў час бітвы ля моста Сцірлінг (Вялікабрытанія) гэты мост быў перагружаны атакавалай цяжкай [[конніца]]й і абрынуўся. Пазней ад перагрузак абрынуліся яшчэ некалькі мастоў, у прыватнасці, мост у [[Ярмут|Ярмуце]], (Вялікабрытанія, [[1845]]), а таксама [[Срэбны мост]] ([[ЗША]], [[1967]]).
 
У XIX  — пачатку XX стагоддзя некалькі катастроф адбыліся з-за [[рэзананс]]у, у які ўваходзіў мост, калі па ім праходзілі войскі. Калі частата вонкавага ўздзеяння (крок салдат у нагу), супадае з [[Уласная частата ваганняў|уласнай частатой ваганняў]] моста, адбываецца рэзкае павелічэнне [[Амплітуда|амплітуды]] ваганняў моста, і канструкцыя моста не вытрымлівае гэтага.<ref>[http://abc-health.net/R303/ Артыкул пра рэзананс]</ref> З-за [[рэзананс]]у разбурыліся: мост у [[Анжэр]]ы ([[Францыя]], [[1850]]); [[Егіпецкі мост]] ([[Санкт-Пецярбург]], [[1905]]); [[Такомскі мост]] (ЗША, [[1940]]).
 
Чыннікам абвальвання можа стаць прыродны [[катаклізм]]: у такім разе віна належыць [[архітэктар]]у, які ствараў [[праект]], бо [[мостабудаўнік]] павінен прымаць да ўвагі магчымасць прыродных бедстваў. Мост цераз [[заліў]] [[Ферт-оф-Тэй]] у [[Данды]], [[Вялікабрытанія]], абрынуўся ў [[1879]] з-за моцнага [[шторм]]у: ахвярамі гэтай катастрофы сталі 75 чалавек. У [[1953]] [[лахар]] знішчыў мост цераз [[Рака Вангаэху|раку Вангаэху]] ў [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]], загінулі 151 чалавек. У [[1989]] годзе ў час моцнага землетрасення ў [[Каліфорнія|Каліфорніі]] абрынуўся [[віядук]] у [[Окленд, Каліфорнія|Оклендзе]] (42 ахвяры) і быў пашкоджаны мост цераз [[заліў Сан-Францыска]]: частка [[Апорная канструкцыя|апорных канструкцый]] абрынулася на [[Праезная частка|праезную частку]], загінуў адзін чалавек.
 
Нярэдкія выпадкі [[Тэрарызм|тэрарыстычных]] нападаў на масты: іх падрыў таксама з'яўляецца вядомым сродкам вядзення [[Партызанская вайна|партызанскай вайны]]. Найбольш значная катастрофа такога роду адбылася ў [[Індыя|Індыі]] ў [[2002]]  г., калі быў падарваны чыгуначны мост цераз [[Рака Дхава|раку Дхава]], загінула 130 чалавек.
 
== Масты ў мастацтве ==
=== У літаратуры ===
* [[Васіль Быкаў]]  — «Круглянскі мост»<ref>[http://www.lib.ru/PROZA/BYKOW/kruglyan.txt «Круглянскі мост» у Бібліятэцы Максіма Машкова]</ref>
* [[Аляксандр Мірэр]]  — «[[Мост Веразана, раман|Мост Веразана]]»
* [[Роджэр Жэлязны]]  — «Мост з попелу»<ref>[http://www.lib.ru/ZELQZNY/ashbridg.txt «Мост з попелу» ў Бібліятэцы Максіма Машкова]</ref>
* [[Торнтан Уайлдар]]  — «Мост караля Людовіка Святога»<ref>[http://www.lib.ru/INPROZ/UAJLDER/bridge.txt "Мост "]</ref>
* [[Гіём Апалінер]]  — «Мост Мірабо»<ref>[http://www.lib.ru/POEZIQ/APOLLINER/apolliner1_3.txt Гіём Аполінер у Бібліятэцы Максіма Машкова]</ref>
* [[Рычард Бах]]  — «Мост цераз вечнасць»<ref>[http://www.lib.ru/RBACH/bach04.txt «Мост цераз вечнасць» у Бібліятэцы Максіма Машкова]</ref>
* [[П'ер Буль]]  — «Мост цераз раку Квай»<ref>[http://www.lib.ru/INOFANT/BUL/most_cherez_reku_kwaj.txt «Мост цераз раку Квай» у Бібліятэцы Максіма Машкова]</ref>
* [[Іэн Бэнкс]]  — раман «Мост»
* [[Іва Андрыч]]  — «Мост на Дрыне» <ref>[http://bookz.ru/authors/ivo-andri4/most-na-_380.html «Мост на Дрыне» ў бібліятэцы bookz.ru]</ref>
* Мост [[Казад-дум]] у [[Морыя|Морыі]] ў рамане [[Джон Рональд Руэл Толкін|Дж. Р.  Р.  Толкіна]] «[[Уладар Пярсцёнкаў]]»
 
=== У кінематографе ===
* «[[Круглянскі мост, фільм|Круглянскі мост]]» ([[СССР]], [[1989]]; рэжысёр А. Мароз)  — экранізацыя аднайменнага твора [[В. Быкаў|Васіля Быкава]]
* «[[Масты акругі Мэдзісан, фільм|Масты акругі Мэдзісан]]» (ЗША, [[1995]])
* «[[Палюбоўнікі з новага моста, фільм|Палюбоўнікі з Новага моста]]» (Францыя, [[1991]])
* «[[Людзі на масце, фільм|Людзі на масце]]» (СССР, 1959; рэжысёр [[Аляксандр Зархі]])
* «[[Мост Касандры, фільм|Мост Касандры]]» (ЗША, [[1977]]; рэжысёр [[Джордж Пан Касматас]])
* «[[Мост цераз раку Квай, фільм|Мост цераз раку Квай]]» (Вялікабрытанія, [[1957]]; рэжысёр [[Дэвід Лін]])  — экранізацыя аднайменнага твора [[П'ер Буль|П'ера Буля]]
* «[[Будуецца мост, фільм|Будуецца мост]]» (СССР, [[1965]]; рэжысёр [[Алег Мікалаевіч Яфрэмаў|Алег Яфрэмаў]])
* «[[Дзяўчына на масце, фільм|Дзяўчына на масце]]» (Францыя, 1999; рэжысёр [[Патрыс Леконт]])
Радок 174 ⟶ 175:
<center>
<gallery>
Image:Camille_Corot_-_The_Bridge_at_Mantes.jpg|[[Жан Батыст Каміль Каро|Каміль Каро]]  — «Мост у Нанце», 1906.
Image:Joseph Mallord William Turner 065.jpg|[[Уільям Цёрнер]]  — «Стары Лонданскі мост».
Image:Camille Pissarro 026.jpg|[[Каміль Пісаро]]  — «Новы мост»
Image:James Abbot McNeill Whistler 010.jpg|[[Джэймс Макнэйл Уістлер]]  — «Шэрае і залатое: Вестмінстэрскі мост».
Image:Monet waterloo bridge.jpg|[[Клод Манэ]]  — «Мост Ватэрлоа».
Image:Paul Cézanne 024.jpg|[[Поль Сезан]]  — «Мост у лесе» («Маленькі мост»)
Image:Pierre-Auguste Renoir 090.jpg|[[П'ер Агюст Рэнуар]]  — «Новы мост»
</gallery>
</center>
Радок 186 ⟶ 187:
== Цытаты ==
* З усяго, што ўзводзіць і будуе чалавек, падпарадкоўваючыся жыццёваму інстынкту, на мой погляд, няма нічога лепш і каштоўней мастоў. ([[Андрыч, Верба|Верба Андрыч]])
* [[Кансерватызм]]  — гэта спальванне мастоў перад сабой. (Аўтар невядомы)
* Не спальвай за сабой масты. ([[Англічане|Англійская]] [[прыказка]])
* Не пераходзь цераз мост, пакуль не падыдзеш да яго. (Англійская [[прыказка]])
* Які мост пабудуеш, па такім і пяройдзеш. ([[Даргінцы|Даргінская]] прыказка)
* Ідучы наперадзе  — мост для ідучага ззаду. ([[Грузіны|Грузінская]] прыказка)
* Людзі такія самотныя, таму што яны будуюць сцены, а не масты. ([[Джозеф Ф. Ньютан]])
 
Радок 197 ⟶ 198:
 
== Кнігапіс ==
* ''Надзёжын Б. М.'' Масты і шляхаправоды ў гарадах.  — М., 1964
* ''Гібшман Е. Е.'' Праектаванне драўляных мастоў.  — М., 1965
* ''Гібшман Е. Е.'' Праектаванне металічных мастоў.  — М., 1969
* ''Яўграфаў Г. К.'' Багданаў Н.  Н.  Праектаванне мастоў.  — М., 1966
* ''Яхімаў П. П.'' Архітэктура мастоў.  — М.: Выдавецтва ФГУП «Інформаўтадар», 2003
* ''Ільясевіч С. А.'' Металічныя каробчатыя масты.  — М., 1970
* ''Назарэнка Б. П.'' Жалезабетонныя масты, 2 выд.  — М., 1970.
 
== Гл. таксама ==