Ягайла: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 87:
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>) — [[Віцебскае княства|князь віцебскі]]<ref>{{ВТ-ЭСБЕ|Витебск}}</ref>, [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] ([[1377]]—[[1392]]), [[Каралі польскія|кароль польскі]] ([[1386]]—[[1434]]) і вярхоўны князь літоўскі ([[1392]]—[[1434]])<ref group="заўв.">Пры гэтым вялікім князямі літоўскімі адначасова заставаліся [[Вітаўт]] (1392—1430 года), [[Свідрыгайла]] (1430—1432 гады), [[Жыгімонт Кейстутавіч]] (1432—1440).</ref><ref name="БС"/>. Старэйшы сын вялікага князя [[Альгерд]]а і [[Цвярское княства|цвярской]] князёўны [[Ульяна Аляксандраўна|Ульяны Аляксандраўны]].
 
У 1380 годзе з мэтай стаць уладаром Вялікага Княства Літоўскага Ягайла падпісвае [[Давыдзішкаўскі дагавор|дагавор]] з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]], накіраваны супраць свайго дзядзькі [[Кейстут]]а, распачаўшы тым самым [[Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім, 1381—1384|грамадзянскую вайну ў ВКЛ 1381—1384 гадоў]], якая скончылася для яго спрыяльна. У 1385 годзе была падпісана [[Крэўская унія]] — пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1386 годзе прыняў каталіцтва і быў ахрышчаны як Уладзіслаў у [[Горад Кракаў|Кракаве]]. Ажаніўшыся з маладой каралевай Ядвігай, быў каранаваны на трон Польшчы пад імем Уладзіслаў II Ягайла<ref name="bojtár">{{Harvnb|Bojtár|2000|p=182}}</ref>. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута [[Вітаўт]]ам пачался чарговая [[Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім, 1389—1392|грамадзянская вайна]], якая скончылася [[Востраўскае пагадненне|Востраўскім пагадненнем]] і перадачай фактычнай улады ў княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў саюзным войскам падчас [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітвы]], пасля якой Тэўтонскі ордэн ужо не здолеў аднавіць сваю былую магутнасць.