Эчміядзінскі манастыр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, стылявыя змены
Радок 34:
Будаўніцтва сабора звязана з імем цара [[Трдат III|Трдата III]] і Каталікоса [[Грыгорый Асветнік|Грыгорыя Асветніка]]. Паводле легенды, Трдат III загадаў закідаць камянямі дзяўчыну-хрысціянку, пасля чаго звар'яцеў. Адзін са зняволеных хрысціян па імені Грыгорый (які стаў вядомым пад імем Грыгорый Асветнік) вылечыў яго і звярнуў ў [[хрысціянства]], пасля чаго са свайго кіраўніка ўзяло прыклад усё насельніцтва Арменіі. Месца ж для храма было паказана Грыгорыю Асветніку самім [[Ісус Хрыстос|Ісусам Хрыстом]] — раней тут праводзіліся [[Язычніцтва|паганскія абрады]] і пакланенні мясцовым багам.
 
Неўзабаве пасля ўвядзення [[Армянская апостальская царква|ў Арменіі хрысціянства]] як дзяржаўнай рэлігіі, у [[303]] годзе быў узведзены драўляны сабор<ref>{{ВТ-ЭСБЕ|Эчмиадзин}}</ref>, якякі ў [[V стагоддзе|V]] і [[VII]] стст. быў перабудаваны ў камені. [[Званіца]] пабудавана ў 1653—1658 гг., [[рызніца]] — у 1869 годзе.
 
У інтэр'еры сабора захаваліся фрэскі, створаныя на мяжы [[XVII стагоддзе|XVII]] і [[XVIII]] стагоддзяў ([[Аўнатан Нагаш]]), а таксама ў канцы XVIII стагоддзя ([[Аўнатанян Аўнатан|А. Аўнатанян]]). У комплекс манастыра ўваходзяць трапезная (першая палова XVII стагоддзя), гасцініца (сярэдзіна XVIII стагоддзя), дом каталікоса ([[1738]]—[[1741|41]]), школа ([[1813]]), каменны вадаём ([[1846]]) і іншыя пабудовы. У савецкі час збудаваны шматлікія жылыя дамы і грамадскія будынкі.