Язэп Аляксандравіч Юхо: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
арфаграфія
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў [[Беларускі політэхнічныпалітэхнічны інстытут|Беларускім політэхнічнымпалітэхнічным інстытуце]] (1938—1939), потым прызваны ў армію, скончыў [[Горкаўскае вучылішча зянітнай артылерыі]] (1941).
 
Падчас вайны: камандзір агнявога ўзводу (пад Масквой, 1941), намеснік камандзіра зянітнай гарматы і начальнік артылерыі стралковага палка на Паўднёвым і Заходнім фронтахфрантах. Двойчы цяжка паранены. З 3-м Беларускім фронтам вызваляў Віцебск, Полацк, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званні маёра. Узнагароджаны [[Ордэн Чырвонай Зоркі|ордэнамі «Чырвонай Зоркі»]], [[Ордэн Айчыннай вайны|«Айчыннай вайны»]] 1-ай ступені, медалямі. У 1946 годзе звольніўся з арміі.
 
Скончыў [[Мінскі юрыдычны інстытут]] (1949), аспірантуру [[Інстытут філасофіі і права АН БССР|Інстытуту філасофіі і права АН БССР]] (1954).
 
Працаваў народным суддзёмсуддзёй [[Варашылаўскі раён, Мінск|Варашылаўскага раёна]] г. Мінску, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР (1952), дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэта БДУ (1956), загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. Намеснік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964).
 
Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекту [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]] 1994 года.