Розніца паміж версіямі "Барока"

5 230 байтаў дададзена ,  12 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
{{вызнч|1=Барока}} ({{lang-it|barocco}} – «вычварны», «пачварны») — стыль [[мастацтва]] і [[архітэктура|архітэктуры]], які панаваў у еўрапейскім мастацтве з апошняй трэці [[XVI стагоддзе|ХVІ ст.]] і амаль да канца [[XVIII стагоддзе|ХVІІІ ст]]. Адметныя рысы барока - кідкая каляровасць і дынамічнасць. Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс так як сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі [[рэнесанс]]у. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая [[контррэфармацыя]], якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі [[гуманізм]]у рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі [[рэфармацыя|рэфармацыйны]] рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.
 
==Мастацтва барока==
 
==Архітэктура барока==
Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з’яўляецца прасторавы размах - замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр’ерах.
[[Выява:Mogilev_Society_of_Jesus_collegium.jpg|thumb|Езуіцкі касцёл у стылі барока, [[Магілёў]]]]
Да ліку першых твораў архітэктуры, у якіх ужо ясна праяўлялася барока, можна аднесці галоўную царкву [[Ордэн езуітаў | ордэна езуітаў]] [[Іль Джэзу]] ([[Ісус]]а) у [[Рым]]е, пабудаваную архітэктарам [[Джакома дэ ля Порта]] ў [[1575]] годзе.
 
Прадстаўнікі:
* [[Бараміні]]
* [[Петра да Картона]]
 
==Літаратура, тэатр і музыка барока==
 
Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца такія асобныя віды [[сатыра | сатыры]], [[раман]], вялікія і малыя формы метафарычна насычанай [[паэзія | паэзіі]].
У музычным тэатры адбываецца інтэнсіўнае развіццё [[опера | оперы]] і [[балет]]а, а асабліва ў музыцы росквіт больш складанай і свабоднай вакальна-інструментальнай паліфаніі і тэндэнцыі да адасаблення розных жанраў (канцэрта гроса, [[саната]], [[сюіта]] ў інструментальнай музыцы).
 
==Беларускае барока==
[[Выява:Mogilev_Society_of_Jesus_collegium.jpg|thumb|Езуіцкі касцёл у стылі барока, [[Магілёў]]]]
Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 - 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў [[Беларусь | Беларусі]] звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка | Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі]], першага ў [[Рэч Паспалітая | Рэчы Паспалітай]] помніка архітэктуры барока - [[Касцёл езуітаў у Нясвіжы | касцёла езуітаў у Нясвіжы]] ў [[1584]] - [[1593]] гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта [[Джавані Марыя Бернадоні]].<ref>[http://jivebelarus.net/culture/our-eisuit-barokko.html Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока]</ref> Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку.
Услед за езуіцкім касцёлам ў [[Нясвіж]]ы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.
Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнееўрапейскія ўплывы тут сышліся з візантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі.<ref>[http://jivebelarus.net/culture/shlyhta-culture-on-belarus.html#lnk1 Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII - першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»]</ref>
 
==Крыніцы==
{{зноскі}}
 
==У Сеціве==
{{Commons|Category:Baroque art}}
 
*
* [http://jivebelarus.net/culture/our-eisuit-barokko.html Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока]
 
{{Link FA|sk}}
[[sh:Barok]]
[[simple:Baroque]]
 
[[sk:Barok]]
[[sl:Barok]]
73

праўкі