Размовы пра Вікіпедыю:Спраўджванне правапісу: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sp.Shut (размовы | уклад)
Новая старонка: '==Спраўджэнне правапісу для OpenOffice.org3== Даруйце, калі не там пытаюся, дзе трэба, але справа па…'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:01, 4 красавіка 2009

Спраўджэнне правапісу для OpenOffice.org3

Даруйце, калі не там пытаюся, дзе трэба, але справа патрэбная (усім).

Як вядома, слоўнікі спраўджэння правапісу для ООо2 не працуюць у версіі 3. Я сабраў са слоўнікаў Зэдліка і Алекса Булойчыка (калі верыць самому Зэдліку) тры пашырэнні, якія працуюць у ООо3 (наркамаўка, тарашкевіца, тарашкевіца-лацінкай). Але праблема ў тым, што ООо3 ведае толькі адну лакаль — be, адпаведна можна паставіць толькі адзін беларускі слоўнік.

Пытанне: Як папрасіць у распрацоўнікаў ООо уключыць новыя лакалі ў праграму, і якія канкрэтна лакалі неабходна называць (be-Cyrl_BY-1959acad, be_BY-1959acad, be-1959acad, be-Cyrl-tarask, be-Cyrl_BY-tarask, be-latn_BY-tarask ... і гэтак далей)?

Я зрабіў запыт на сайце ООо, але адказу не было. Можа сп. Тарасевіч ведае як лепей арганізаваць гэтае мерапрыемства? --Sp.Shut 15:01, 4 Красавік 2009 (UTC)

Вярнуцца да старонкі праекту «Спраўджванне правапісу».